Улада55

Мілінкевіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да гарадзенскага мэра

«Прашу Вас спыніць рэалізацыю распачатай «рэканструкцыі» старога горада. Я гатовы прыняць актыўны ўдзел у распрацоўцы сучаснай праграмы адраджэньня гістарычнай часткі Гродна і праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. У мяне ёсьць магчымасць далучыць да гэтай працы лепшых экспэртаў і рэстаўратараў Эўропы. Прапаную супрацоўніцтва на карысьць любімага гораду.»

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандру Антоненка з просьбай спыніць распачатую «рэканструкцыю» старога Гродна.

«Прашу Вас спыніць рэалізацыю распачатай «рэканструкцыі» старога горада. Я гатовы прыняць актыўны ўдзел у распрацоўцы сучаснай праграмы адраджэння гістарычнай часткі Гродна і праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. У мяне ёсць магчымасць далучыць да гэтай працы лепшых экспертаў і рэстаўратараў Еўропы. Прапаноўваю супрацоўніцтва на карысць любімага горада.»

«Нашы горад адзіны ў Беларусі захаваў вялікую частку гістарычнай забудовы. Каштоўнасцю з’яўляецца ўвесь комплекс старога горада, а не толькі асобныя помнікі архітэктуры. Сёння ў нас ёсць добры шанец унесці Гродна ў спіс гарадоў культурнай і гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА. Пасля правядзення «рэканструкцыі» такая магчымасць практычна знікне», — адзначае Аляксандр Мілінкевіч у сваім лісце.

Лаурэат прэміі ім.Сахарава падкрэслівае, што архітэктурным помнікам Гродна патрэбная не рэканструкцыя, а рэстаўрацыя.

«У дачыненні да нашага старога горада варта выкарыстаць не тэрмін «рэканструкцыя» (перабудова), а рэстаўрацыя. Мяне перапаўняе боль магчымай страты сімвала Гродна — Каложскай царквы ХII стагоддзя. Будзе злачынствам яе «рэканструкцыя», храму неабходна навуковая рэстаўрацыя. Спроба адбудаваць разбураную часам яго частку ў выглядзе муляжа з імітацыяй старажытных муроў фактычна знішчыць унікальны помнік беларускай архітэктуры. Каложа патрабуе «празрыстай рэстаўрацыі»: адноўленная сцяна павінна па структуры і матэрыялу адрознівацца ад існуючай. Толькі ў гэтым выпадку царква захавае статус помніка еўрапейскага значэння.»

Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу старшыні Гродзенскага гарвыканкама на ацэнку яго дзейнасці нашчадкамі.

«Аляксандр Ілліч, час, гісторыя, нашчадкі дадуць ацэнку Вашай дзейнасці на пасту старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту. Я шчыра не хачу, каб Вы ўвайшлі ў гісторыю Гродна як мэр‑разбуральнік. Няма нічога горш славы Герастрата.»

Milinkevich.org

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць