Улада44

Юрась Алейнік судзіцца з Акадэміяй кіраваньня

16 траўня студэнт 4‑га курса Акадэміі кіраваньня быў адлічаны за пропускі. 4 чэрвеня ён падаў скаргу у суд Кастрычніцкага суду супраць неабгрунтаванага адлічэньня з вучобы

16 траўня студэнт 4‑га курса Акадэміі кіраваньня быў адлічаны за пропускі. 4 чэрвеня ён падаў скаргу у суд Кастрычніцкага суду супраць неабгрунтаванага адлічэньня з вучобы

Бараніць інтарэсы Юрася будзе праваабаронца Алег Гулак. На яго думку, у выпадку з Ю.Алейнікам мае месца відавочная дыскрымінацыя па грамадзянскіх і палітычных поглядах. «Юрась мае пропускі і гэта сапраўды парушэньне ўнутранага парадку акадэміі, аднак трэба зьвярнуць увагу на тое, што разам зь ім адлічылі значна менш пасьпяховых студэнтаў і за істотна большую колькасьць пропускаў» — кажа праваабаронца. Ён мяркуе, што нават у выпадку, калі суд палічыць дзеяньні кіраўніцтва Акадэміі абгрунтаванымі, гэта ўсё адно паслужыць добрым урокам і студэнтам, і кіраўнікам ВНУ: «Такіх прэцэндэнтаў шмат, але да суду даходзяць адзінкі, што вельмі разьнявольвае кіраўнікоў унівэрсытэтаў у дачыненьні да «няправільных» студэнтаў».

Акрамя звароту ў суд, Юрась накіраваў скаргу ў вайсковую пракуратуру — хлопца ў яго адсутнасьць зьнялі з вайсковага ўліку ў Менску. Ён расцэньвае гэта як спробу ізаляваць яго ў войску, ня даўшы магчымасьці бараніцца ў судзе. Мае Юрась і некалькі варыянтаў на выпадак, калі давядзецца давучвацца ў іншым месцы. Яму прапаноўвалі месца ў Вільні, Кіеве, Варшаве і ў Маскве, дзе давучваецца яго старэйшы брат.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць