Архіў

Нафта ваша, крэкінг наш

№ 24 (181), 12 — 19 чэрвеня 2000 г.


 

Нафта ваша, крэкінг наш

 

Лукашэнка асабіста правёў нараду па праблемах нафтавай галiны. Прычына яе — брак грошай на рэканструкцыю нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры i Наваполацку. На нарадзе казалі, што мадэрнізацыю наўрад ці скончаць да 2003 году. Таму Лукашэнка хоча прыцягчы для рэканструкцыi фiнансы банкаў, канцэрну «Белнафта-хiм», iншых прадпрыемстваў, нават не зьвязаных наўпрост з нафтай. Што да замежнага капiталу, дык яго можна завабіць, толькі калі прадаць частку нафтавай галiны. «Мы ня супраць падзя-лiцца нейкай часткай уласнасцi, але рабiць гэта будзем выключна ў скрайнiм выпадку i вельмi асьцярожна, — заявiў Лукашэнка. — Трэба мець на ўвазе, што ўласнасьць каштуе грошай, i гэтыя грошы павiнны нашай дзяржаве паступiць». Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсьлiў, што кантрольны пакет акцыяў бела-рускiх НПЗ «заўсёды застанецца за дзяржавай» i гэтыя прадпрыемствы застануцца пад поўным кантролем дзяржавы. Адначасова, са словаў А.Лукашэн-кi, тыя, хто хоча iнвэставаць свой капi-тал, павiнны стабiльна пастаўляць сыра-вiну i трымацца беларускіх законаў.

Лукашэнка таксама патрабаваў ад ураду і беларускіх фірмаў, каб яны актыўней бралі ўдзел у здабычы нафты ў Расеi, каб Беларусь стварыла для гэтых мэтаў адмысловую нафтавую кампанiю. «Мы абавязкова павiнны атрымаць права здабычы нафты ў Расеi. Такая магчымасьць сёньня ёсьць».

Лукашэнка відавочна адстойвае ў нафтаперапрацоўчай сфэры інтарэсы свайго кляну — ён імкнецца максымальна затармозіць пранікненьне ў гэтую сфэру агрэсіўнага расейскага капіталу. Каб жа расейцы яго за гэта не забілі.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць