Архіў

Пазытывы

№ 36 (192), 4 — 11 верасьня 2000 г.


 

Пазытывы

 

Беларускія мануфактуры

 

Ня ведаю, як зараз, але даўней каторы беларус пападаў у савецкае войска, дык усе зь яго сьмяяліся, дзеля таго, што не атрымлівалася у маладога байца як сьлед назваць галоўную сваю прыладу працы — казаў ён «трапка».

Кожная ануча ёсьць, гэтаксама як кавалак жалеза ці аскепак жбанка, прыкметай пэўнай культуры. Парэшткі чырванашыфэрных прасьліцаў ёсьць у кожным старабеларускім сьметніку, раскапаным архэолягамі. А з дапамогай элемэнтарных кроснаў выраблялі ўсё патрэбнае: ад грубага зрэб’я да шляхетных ядвабаў.

Лёгкая прамысловасьць Беларусі мае доўгую гісторыю. Слуцкая фабрыка паясоў была заснаваная ў 1751 годзе, суконная мануфактура ў Нясьвіжы – ў 1752-м, у Бабоўні – у 1769. На пачатку ХХ ст. меўся зь дзясятак фабрык з больш чым сотняй работнікаў на кожнай, а на віцебскай «Дзьвіне» было болей за 1000 рабочых.

Ва ўлюбёным савецкімі статыстыкамі 1913 годзе на долю лёгкай прамысловасьці прыпадала 23% валавой прадукцыі і занятых у цэнзавай прамысловасьці. Палову з таго складала апрацоўка льну. Натуральна, што прадукцыя нашых бабак і прабабак ніякаму уліку не падавалася, але крамным у вёсках карысталіся хіба багацеі.

Па апошняй вайне пачаўся нечуваны ўздым лёгкай прамысловасьці. Ён закончыўся разам з СССР. Нязначныя ваганьні, выкліканыя адміністрацыйным усплёскам пасьля 1994 году, ня здолелі паўплываць на агульную тэндэнцыю. Па інэрцыі на заведзеным яшчэ савецкім прэм’ерам Касыгіным парадку галіна дацягнула да канца стагодзьдзя, скараціўшы, праўда, вытворчасьць.

Зьмяніўся грамадзкі лад, а разам зь ім асноўная задача вытворчай фірмы. За Саветамі быў добры начальнік, што мог «выбіць» фонды, сыравіну, а зараз найперш трэба змагчы прадаць сваю прадукцыю.

Некаторыя беларусы, мабыць, памятаюць, як адзін малады палітык бажыўся, што будзе на каленях поўзаць па ўсёй Цэнтральнай Азіі, а бавоўну ў Баранавічы прыпрэ. І прыпёр, а што з таго: на мінулым тыдні гігант вытворчасьці зноў спыніўся. Стварэньне з гэтае нагоды міжведамаснай камісіі на чале з намесьнікам міністра эканомікі нагадвае хутчэй падрыхтоўку да пахаваньня.

Баранавіцкае аб’яднаньне спраўна перавыконвала ўсе пляны прэзыдэнцыі і ўраду за апошнія сем месяцаў, але пры гэтым аказалася ў стратах і мае цяпер запазычанасьцяў на 6 млрд. руб. Больш за тое, завінавацілася ўсім так, што яму нат тэлефоны паадключалі.

Сябры міжведамаснае камісіі лічаць, што цяпер толькі прыцягненьне дзяржаўных рэзэрваў дазволіць аднавіць працу прадпрыемства.

Тады як менская фабрыка «Мастра», напрыклад, уваходзіць у дзясятку найлепшых прадпрыемстваў краіны. Гэтае прадпрыемства нават Інтэрнэт ужо асвоіла: прэканфэрэнцыі там праводзяць, у выставах удзельнічаюць, гандлююць з тымі, хто сапраўдныя грошы мае. У «Мастры» 400 кліентаў, прычым прадае 70% зробленага ў Беларусі, а траціну, пераважна эксклюзіў, малыя сэрыі — за мяжу. Дзеля таго можа сабе дазволіць набыцьцё новага нямецкага абсталяваньня.

Але нават дынамічны кіраўнік «Мастры» Мікалай Душэйка паскардзіўся прэсе, што гэткага цяжкага году, як сёлетні, за апошнія дзесяць гадоў не было. У Расеі нашыя тавары сталі на 10—15% даражэйшыя за расейскія, прытым што нашы кошты трэба ўзгадняць зь Мінфінам... Усё ж «Мастра» выжывае.

Бо рынак паміраць не зьбіраецца і патрабуе ня тых, хто ўмее толькі «ўзгадняць», а тых, хто можа мабільна дзейнічаць.

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць