Архіў

Алесь Кебік. У Бэрліне задумалі новы перадзел Эўропы

№ 41 (198), 9 — 16 кастрычніка 2000 г.


 

У Бэрліне задумалі новы перадзел Эўропы

Такі сэнс заявы, зробленай Гансам-Георгам Вікам у Беластоку

 

Беларускія дзяды любяць іншы раз па-філязофску папярэдзіць маладых: “Нямеччына яшчэ пра сябе заявіць!” Маўляў, гэта з выгляду немец такі рахманы, але ж колькі ваўка ні кармі, ён усё адно мерыцца напасьці, толькі тоіцца, ня кажа.

І вось — сказаў. Нямецкі дыплямат Вік выказаў пляны сваёй місіі адносна будучыні Беларусі. Яе, Беларусі, як такой, як незалежнай эўрапейскай дзяржавы, не павінна быць. Яе трэба далучыць да Расейскай Фэдэрацыі.

Сэнсацыйная заява ня выклікала буры ў беларускіх галовах. Мабыць, мінулыя 50 гадоў прытупілі пільнасьць і вастрыню зроку што да спрадвечнага германскага экспансіянізму, што да традыцыйных сакрэтных нямецка-расейскіх пратаколаў, калі дзьве імпэрскія дзяржавы вынішчалі й дзялілі беларускія землі, нязьменна называючы гэта ўсё то вызваленьнем, то, як цяпер, справай дэмакратыі. І паспаліты беларус пачаў успрымаць пакт Рыбэнтропа-Молатава, супольны савецка-фашыстоўскі парад войскаў у Берасьці і таго «кожнага чацьвертага» гэтаксама ж абыякава, як і сярэднявечныя наезды фон Юнгінгена. Беларус забывае, што і першая, і другая сусьветныя войны былі вынікам прэтэнзіяў Нямеччыны на дамінаваньне ў сьвеце і на тое, каб вырашаць, якая краіна павінна зьнікнуць з мапы сьвету, а якая няхай пакуль застаецца. Натуральна, беларускія нацыянальныя інтарэсы ў такіх сусьветных перадзелах ніколі ня ўлічваліся і ня ўлічваюцца. Ніхто не пытаецца ў беларусаў, ці хочуць яны той пуцінскай дэмакратыі. Гэта не для нас, а для краінаў-монстраў сусьветнай палітыкі спадар Вік паказвае, што беларусам замест незалежнасьці будзе дадзеная тая дэмакратыя. Ніхто, праўда, ня ведае, што гэта такое. Але тут важнае само гіпнатычнае гучаньне гэтага слова — дэмакратыя.

Гэткім чынам набываюць выразныя абрысы дапушчэньні пра чарговую расейска-нямецкую змову ў дачыненьні да Беларусі. Магчыма, пад пырскі шампанскага (верагодна, «Советского шампанского») недзе ўжо падпісаны чарговы сакрэтны пратакол аб перадзеле беларускіх земляў, дакладней, аб далучэньні іх да Расеі. Цікава, якую плату возьме Нямеччына за гэткі тлусты кавалак? Можа Калінінград?..

Але пакінем дапушчэньні на будучыню. Дасьць Бог, ня спраўдзяцца. Скажам пра тое, што спраўдзілася, з тайнага стала яўным пасьля згаданага выступу спадара Віка. Шэсьць гадоў палітыкі АБСЭ, скіраванай на далучэньне Беларусі да Расеі, супадаюць з часам прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Гэта значыць, што менавіта нямецкую палітычную лінію праводзіць гаспадар будынка на вуліцы Карла Маркса. Скажаце, дзіўна гучыць? А хіба не супадае інтэграцыйная рыторыка Віка і Лукашэнкі? А хіба не нямецкі парадак нахвальваў у сваім скандальным інтэрвію газэце «Handelsblatt» кіраўнік РБ? Заўважце, не расейскі парадак, а менавіта нямецкі. І, нарэшце, варта згадаць самы пачатак Лукашэнкавага яшчэ не прэзыдэнцтва, а кандыдацтва ў прэзыдэнты. Скандал з затрыманьнем грузавіка зь ягонымі выбарчымі плякатамі. Забытая справа, але згадайце, зь якой краіны вёз тыя плякаты грузавік? Дзе яны былі надрукаваныя? У Нямеччыне.

У Беларусі прынята разглядаць Лукашэнку як расейскага стаўленіка. Цяпер, пасьля заявы спадара Віка, мы бачым, што гэта як мінімум напалову ня так. Палітычная фігура Лукашэнкі — гэта плён расейска-нямецкіх пагадненьняў, якогась найноўшага сакрэтнага пратаколу, у якім бязь ведама Беларусі і яе народа вырашаецца ейны лёс.

Алесь Кебік

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць