Архіў

Любоў Уладыкоўская-Канаплянік: “Ідэя Маціцы састарэла”

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

Любоў Уладыкоўская-Канаплянік: “Ідэя Маціцы састарэла”

Кіраўнічка Скарынаўскага цэнтру Любоў Уладыкоўская-Канаплянік лічыць, што Інстытут Беларусі мусіць розьніцца ад замежных установаў такога кшталту большым акцэнтам на навуковыя дасьледаваньні.

Л.У.-К.: Бо ў нас менш, чым у іншых краінах, дасьледаваныя асновы нацыянальнага мэнталітэту, сьветагляду й г.д. Яшчэ ў Беларусі такі цэнтар мусіць несьці і асьветную функцыю ўнутры краіны.

“НН”: Вы згодныя, што падпарадкаванасьць Мінадукацыі — галоўная праблема Скарынаўскага цэнтру?

Л.У.-К.: Праблема ня ў тым, каму будзе падпарадкаваны Інстытут Беларусі. Калі ён будзе вырашаць надзённыя праблемы, будзе і фінансаваньне. Тут сама канцэпцыя патрабуе якасна іншага падыходу. Калі мы будзем браць за ўзор славацкую маціцу, мы паставім крыж на ідэі. Такое ўспрыманьне Інстытуту Беларусі было праўдзівае і справядлівае год таму. Але ідэя маціцы састарэла: перад нашай краінай і сьветам стаяць іншыя задачы.

“НН”: А якім павінен быць Інстытут Беларусі?

Л.У.-К.: Скарынаўскі цэнтар (і Інстытут Беларусі) па-ранейшаму ўспрымаецца як установа, скіраваная на этнанацыянальнае вывучэньне. А патрэбная ўстанова, якая дасьледавала б гуманітарныя праблемы цэласна, у комплексе. Сёньня сытуацыя нагадвае Рэнэсанс: патрабуюцца людзі з шырокім, разнаплянавым профілем ведаў. Каб іхныя веды былі міждысцыплінарнымі і цэласнымі. І каб беларусы далучаліся да вырашэньня глябальных праблемаў. Калі мы замкнёмся ў сваіх праблемах, дык нам наканаваная роля “трэцяга сьвету”.

“НН”: І гэта можна спалучыць?

Л.У.-К.: Задачамі Інстытуту Беларусі мусіла б быць выпрацоўка стратэгіі нацыянальнага разьвіцьця, стварэньне інтэграванай сыстэмы навуковых ведаў пра беларускую культуру, міждысцыплінарныя гуманітарныя дасьледаваньні па праблемах сучаснага чалавека, грамадзтва, нацыянальнай дзяржавы ва ўмовах глябалізацыі. Таксама неабходна займацца стварэньнем даведачна-інфармацыйнай базы па беларусазнаўстве, папулярызацыяй беларускай культуры ў сьвеце і ўнутры краіны. Трэба пашыраць у сьвеце прысутнасьць Беларусі, а ня толькі беларускай культуры.

У нас навуковая і творчая эліта практычна цалкам адхіленая ад дзяржаўнага кіраваньня. А хіба, напрыклад, веды Ўладзімера Конана нельга выкарыстаць для дзяржаўнае карысьці? Таму нам неабходна накіраваць патэнцыял найлепшых навукоўцаў дзеля вырашэньня практычных надзённых праблем, у тым ліку і для выпрацоўкі стратэгіі дзяржаўнага разьвіцьця. Вось у гэтым я бачу яшчэ адну задачу Інстытуту Беларусі: скіраваць лепшыя розумы на дзяржаўны інтэрас, на вырашэньне грамадзкіх праблемаў.

“НН”: Наколькі Вы ўпэўнены ў падтрымцы свайго праекту?

Л.У.-К.: Ён абавязкова будзе падтрыманы і ўвасоблены ў жыцьцё. Ня ведаю наконт тэрмінаў: можа, праз два тыдні, а можа — праз год, два, пяць. Кадравы патэнцыял, навуковы зачын і ўсе неабходныя ўмовы ёсьць ужо сёньня.

Матэрыялы паласы падрыхтаваў Аркадзь Шанскі, фота Андрэя Лянкевіча


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць