Архіў

Патрэбны Дзень Праведнікаў

Вольф Рубінчык, Менск

У Беларусі высьветленыя імёны блізу 500 Праведнікаў народаў сьвету — тых, хто ў 1941—44 г. ратаваў габрэяў ад сьмерці. Яны рызыкавалі ня толькі сваім жыцьцём, але і жыцьцём сваіх дзяцей. Часта й гінулі праз даносы суседзяў: “Як жыдоў прымаць хто будзе, дык зарэжуць і таго…”

26 кастрычніка – дзень пакараньня нацыстамі першых менскіх падпольшчыкаў у 1941 г. З 2001 году ён адзначаецца “Маладым фронтам” як Дзень герояў антыфашысцкага супраціву ў Беларусі. Відавочна, патрэбны і Дзень беларускіх Праведнікаў. Жывых Праведнікаў засталося вельмі мала: гісторык Іна Герасімава сьцьвярджае, што вядомыя 75 чалавек ва ўсёй Беларусі. Гэты cьпіс будзе папаўняцца, калі беларускія габрэі з розных краінаў сьвету як сьлед наладзяць пошукі сваіх ратавальнікаў.

На жаль, тутэйшыя яўрэйскія суполкі, чыю дзеяздольнасьць засьведчыў леташні знос сынагогі на Дзімітрава, 3 у Менску, не сьпяшаюцца нават закласьці традыцыю Дня праведнікаў у Беларусі. Ініцыятыва яго правядзеньня магла б аб’яднаць і ўрад, і няўрадавыя арганізацыі, і беларусаў, і габрэяў, і шмат каго яшчэ. Бо памяць пра герояў вайны дарагая ўсім.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць