Архіў

Абрыс вайны

Гэтым разам марскія дэсантнікі мусяць далучыцца да амэрыканскіх салдатаў у Кувэйце, каб разам пачаць наступ на Ірак з поўдня.

Іх могуць таксама перакінуць гелікоптэрамі на ірацкую тэрыторыю з караблёў у Пэрсыдзкай затоцы, каб яны абсталявалі наступальныя базы, да якіх потым будуць рухацца асноўныя вайсковыя злучэньні, — гэткая тактыка была ўжытая ў паўднёвым Аўганістане ў 2001 г.

Ірак ды Карэя

Стаўленьне ЗША да рэжымаў Іраку ды Паўночнай Карэі збольшага аднолькавае, але падыходы розныя. ЗША гатовыя ваяваць у Іраку, але разьлічваюць вырашыць справу ў Карэі мірна. Па-першае, ЗША маюць траўматычны досьвед прайгранай вайны ў Карэі ды пасьпяховы — апэрацыі «Бура ў пустыні». Па-другое, Паўночная Карэя не ўяўляе для ЗША вялікага інтарэсу, у адрозьненьне ад Іраку, які мае 11% сусьветных запасаў нафты. Па-другое, Ірак пасьля «Буры ў пустыні» так і ня змог аднавіць абаронны патэнцыял. Ён здолеў захаваць у больш-менш належным стане толькі арсэнал супрацьтанкавай зброі. Наяўнасьць вялікай колькасьці зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку выклікае сумневы. А Паўночная Карэя хоць сёньня можа стрэліць ракетай з «бруднай» ядравай боегалоўкай.

Алесь Кудрыцкі

Ірак

Тэрыторыя: 437 км2

Суседзі: Іран, Ярданія, Кувэйт, Саудаўская Арабія, Сырыя, Турэччына

Насельніцтва: 24 млн.

Колькасьць мужчынаў, прыгодных для вайны (ад 15 да 49 год): 3.430.819 чалавек

Сярэдняя нараджальнасьць: 4,63 дзіцяці на жанчыну

Штогадовыя выдаткі на армію: 1,3 млрд. даляраў

Колькасьць танкаў: 2200

Колькасьць вайсковых самалётаў: 350

Вайна ў Іраку можа зачапіць Беларусь

Беларусь не адзін раз вінавацілі ў гандлі з Іракам у абыход санкцыяў ААН, называючы яе «прапушчаным зьвяном у восі зла». Найбуйнейшым скандалам да гэтага часу была леташняя афіцыйная заява Стывэна Пайфэра, намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША, наконт беларускіх паставак зброі рэжыму Хусэйна.

14 студзеня найбуйнейшыя інфармацыйныя агенцыі сьвету паведамілі, што ліванскія ўлады затрымалі грамадзянаў Лібіі Валіда Заатары ды Халіла Асаада, якія падазраюцца ў наладжваньні нелегальнай пастаўкі зь Беларусі танкавага абсталяваньня ў Ірак. Прадстаўнікі нашай краіны гэтыя зьвесткі амаль ніяк не пракамэнтавалі. Прэсавая служба Рады бясьпекі ўвогуле сьцьвярджае, што ня мае фактычных доказаў інцыдэнту. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных лічыць зьвесткі пра пастаўкі беларускага ўзбраеньня ў Ірак прыдумкай.

Паводле сьведчаньня бэйруцкай газэты «The Daily Star», Аднан Адум, генэральны пракурор Лівану, таксама заявіў, што груз — не беларускага паходжаньня. 625 шлемафонаў, 240 камплектаў танкавага радыёабсталяваньня ды ўніформы агульнай вагою 12 тонаў былі прывезеныя з Харватыі. Магчыма, што імя нашай краіны — найбольш імавернага нелегальнага пастаўшчыка зброі ў Ірак — выкарыстоўвалася толькі ў ліпавых дакумэнтах. Калі гэта так, можна будзе ўздыхнуць з палёгкай. Нясоладка прыйшлося б краіне, якую злавілі на саюзьніцтве з Іракам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць