Архіў

Шляхетныя рэвалюцыі

Чэхія—Славаччына—Сэрбія—Грузія—Украіна. Беларусь?

Увосень 1989 г. рэвалюцыя вярнула Чэхію да сябе самой. Гэта быў першы прыклад, калі грамадзкае паўстаньне разваліла спарахнелы рэжым, які страціў энэргію, але па завядзёнцы разглядаў законы як праверку грамадзян на ляяльнасьць, а адзіным іхнім правам лічыў абавязак падпарадкоўвацца.

Чэхаславаччына была ценем Савецкага Саюзу — з камуністычнай партыяй, з правіламі без гульні і маразмам, падмацаваным акупацыяй. Чэхія хутка вызвалілася з імпэрыі нямогласьці, але Славаччына на кароткі час адбудавала сваю — каб потым праз ашаламляльныя выбары зь ёй разьвітацца.

Пояс аўтарытарных рэжымаў узьнік на руінах Савецкага Саюзу: Беларусь, Прыднястроўе, Абхазія, Паўднёвая Асеція. Такою была Сэрбія часоў Мілошавіча, зонай нямогласьці была і Грузія Шэварднадзэ. Бяскроўныя рэвалюцыі вырвалі гэтыя краіны зь міжчасься.

Правілы гульні

Палітолягі шмат раскажуць аб правілах аксамітных рэвалюцый: патрэбна згуртаваная апазыцыя, гатоўнасьць людзей выйсьці на вуліцы, фінансавая падтрымка, пераход сілавых структур на бок дэманстрантаў.

Але ва ўсіх аксамітных рэвалюцыях адбываецца вяртаньне грамадзянам права на выбар. Кланы, якія манапалізуюць уладу ў аўтарытарных дзяржавах, зводзяць правілы да тэхнічных інструкцый выканаўцам, аплятаюць іх «тэлефонным правам» і шантажуюць падуладных. Але аксамітная рэвалюцыя разбурае маналіт паслушэнства.

Паводле камуністычных нормаў чэскія студэнты ня мелі права на дэманстрацыю. Але як грамадзяне яны такое права мелі — і сьцьвердзілі яго сваім учынкам.

Каб устанавіць правілы, людзі мусяць спыніць выкананьне старых нормаў і абвясьціць пра правілы самі — на вуліцы. Людзі становяцца цэнтрам нормаў — грамадзянамі. Гэта і ёсьць зарукай бяскроўнасьці шляхетных рэвалюцый.

Ва Ўкраіне, якую затапіла аранжавая хваля надзеі, няма крывавых сутычак. Цімашэнка заклікае аранжавых Юшчанкі накарміць, адагрэць і пераагітаваць сініх Януковіча.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць