Грамадства

Экс-палітвязня апыталі наконт нападу на літоўскае пасольства

У маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка 29 лістапада ўзялі паказанні наконт «кактэйляў Молатава», кінутых у пасольства Літвы.

Былы палітвязень стаіць на прэвентыўным уліку. І ў чацвер ён пайшоў адзначацца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РАУС. Адтуль яго і забралі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага райаддзела міліцыі.

«Я, вядома, паспеў паведаміць адвакату, а пасля таго ў мяне забралі тэлефон і адвезлі ў РАУС. У РАУСе я прасядзеў дзве гадзіны — чакаў, пакуль вызваліцца следчы.

Пасля за пяць хвілінаў у мяне ўзялі тлумачэнні і адпусцілі. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што я маю непагашаную судзімасць, і такім чынам мяне правяралі».

Кур’ёз сітуацыі ў тым, што на час нападу на амбасаду Яроменак быў затрыманы за абліты валяр’янкай помнік Леніна і сядзеў у Маскоўскім РАУС.

Нагадаем, нядаўна з’явіліся паведамленні, што міліцыянты апытваюць анархістаў, якія праходзілі па справе нападу на расійскую амбасаду. Аднак іншых маладафронтаўцаў, акрамя Яроменка, пакуль не дапытвалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць