Грамадства33

Канец свету на Акрэсціна: Павел Вінаградаў асуджаны на 5 сутак

Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павед Вінаградаў асуджаны сёння судом Першамайскага раёна на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
На волю ён выйдзе раніцай 22 снежня. Пра гэта ў сваім акаўнце ў фэйсбуку паведаміў лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Нагадаем, што «Zмена» правяла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі чарговую акцыю з серыі «Цацкі пратэстуюць», раніцай 12 снежня Павел быў затрыманы супрацоўнікамі Першамайскага РУУС, але адпушчаны да суда.

Андрэй Дзмітрыеў нагадвае, што гэта дзясяты з пачатку года адміністрацыйны суд над былым палівязнем. Усяго з пачатку года на Акрэсціна Павел правёў 61 дзень, цяпер дадаюцца яшчэ пяць дзён.

    Павел Вінаградаў быў затрыманы 19 снежня 2010 г. 11 студзеня 2011 яму было прад’яўлена абвінавачванне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК. Канчатковае абвінавачванне — па ч. 2 арт. 293 і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага. 5 мая 2011 г. быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 КК да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 14 верасня 2011 г. Актыўнай грамадскай дзейнасці не спыніў

Фільм Вольгі Мікалайчык пра Паўла

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы11

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца1

У Штадэ на поўначы Германіі падчас страляніны загінулі пяць чалавек1

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы11

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць