Культура1717

У Ракаве ствараюць хэндмэйд-посуд у традыцыях Радзівілаў

Васіль Рубцоў, заснавальнік Ракаўскай творчай майстэрні «Іслач», аднаўляе шклярныя традыцыі Радзівілаў, чыя Налібоцкая шклярня была вядомай на ўсю Рэч Паспалітую.

Generation.bY завітаў да адзіных у Беларусі майстроў, якія вырабляюць шкляны і крышталёвы хэндмэйд.

Ракаў — культавае месца для аматараў гісторыі беларускай культуры: тут і музей-галерэя ўнікальнага мастака Фелікса Янушкевіча, і неагатычны Марыінскі касцёл, і менавіта тут некалькі гадоў таму майстар па шкле Васіль Рубцоў заснаваў творчую майстэрню «Іслач» акурат насупраць дома мастака і дудара Тодара Кашкурэвіча. А нядаўна Васіль з паплечнікамі вырабіў радзівілаўскія келіхі, дакладна такія ж, з якіх піў славуты род віно і старку (гарэлка з чыстага жытнёвага спірту) у XVIII стагоддзі.

«Як можа не прыйсці ідэя вырабіць радзівілаўскія келіхі, калі мы тут побач з Налібоцкай пушчай ходзім?! Мы проста вырашылі аднавіць тутэйшыя шклярныя традыцыі», — кажа дырэктар майстэрні Васіль Рубцоў.

Непадалёк ад Ракава ў Налібоках выраблялася дарагое шкло ў мануфактуры Радзівілаў. Пабудаваць шклярню загадала Ганна Радзівіл у XVIII стагоддзі і запрасіла замежных майстроў. Тут рабіліся келіхі, кубкі для саміх Радзівілаў, прадукцыя таксама ішла на продаж за мяжу. Налібоцкія гутнікі нават выраблялі лабараторнае абсталяванне для Віленскай акадэміі.

Келіхі і кубкі майстры сканструявалі па кнігах і выявах з радзівілаўскіх экспазіцый за мяжой.
Тэхналогію вырабу Васіль не раскрывае, бо супрацоўнікі «Іслачы» — адзіныя ў Беларусі, хто гравіруе шкло і крышталь на такім узроўні. Яны самастойна зрабілі і абсталяванне, на якім працуюць.

«Рабіць такія келіхі вельмі цяжка і вельмі доўга. Кожную ямачку, кожную рысачку трэба зрабіць некалькі разоў, выразаць, паліраваць, сама форма робіцца колькі часу. Каб вырабіць некалькі такіх келіхаў, патрэбен мех з грашыма. Таму яны пакуль не прадаюцца. Мы шукаем магчымасць рабіць іх паболей, тым больш што некаторым гэта цікава», — мяркуе Васіль.

Заснавальнік і ідэйны натхняльнік «Іслачы», які з адукацыі інжынер-будаўнік, Васіль Рубцоў паспеў прапрацаваць ювелірам, вартаўніком і нават займаўся перапродажам МАЗаў у гарачыя 90-я, а потым вырашыў з’ехаць з роднага краю ў Польшчу з сям’ёй. Але пасля зразумеў, што на радзіме ўсё толькі пачынаецца, і вярнуўся ў Мінск. І ў Каралеўскім палацы ў Варшаве ў свой час можна было набыць вырабы беларускага майстра. Цяпер Васіль займаецца шклом і крышталём, кіруе ўласнай майстэрняй, распрацоўвае дызайн кілішкаў, бакалаў ды вазаў і разважае пра попыт на такія вырабы:

«Рэч у тым, што беларускія чараты менш цікавыя, у разы лепей распрадаецца кітайская тэматыка. Таксама не надта прадаюцца келіхі „З Калядамі!“, хутчэй бяруць „С Рождеством!“».

Працай майстроў ужо зацікавіўся Фонд Агінскіх, і, магчыма, у будучыні з’явяцца келіхі і кубкі, з якіх піла сям’я славутага кампазітара.

Каментары17

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

На прадпрыемстве ў Катары па вытворчасці ЗПГ прагрымеў магутны выбух: 54 чалавек пацярпелі, 18 зніклі без вестак

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам2

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ14

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю45

Сёстры Груздзевы перажываюць за беларусаў у Польшчы. Бо яны не бачаць сапраўднага мяса14

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі3

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць