Андрэй Расінскі. Кадры

«Гары Потэр і Ордэн Фэнікса»

У новай карціне паводле раману Джаан Роўлінг – суворыя палітыка-фантазійныя прыгоды, пасталелыя героі – … і беларускія рэаліі.

posterГары Потэр і Ордэн Фэнікса (Harry Potter and the Order of the Phoenix)
Вялікабрытанія – ЗША, каляровы, 138 хв.
Рэжысэр: Дэйвід Етс
Ролі выконваюць: Дэніэл Рэдкліф, Рупэрт Грын, Эма Ўотсан, Імэльда Стаўнтан, Эвана Лінч, Ралф Файнз, Гары Олдмэн, Алан Рыкмэн, Хелена Бонэм-Картэр, Робэрт Гардзі, Эма Томпсан
Жанр: Фантазійна-казачныя прыгоды паводле аднайменнай кнігі Джаан Роўлінг
Адзнака: 6,5 (з 10)

Гары Потэра абвінавачваюць у хлусьні. У Міністэрстве магіі ня вераць, што Цёмны Лорд вярнуўся. Міністар Фадж (Робэрт Гардзі) засылае ў чарадзейную школу Хогвардз салодкагалосую Далорэс Амбрыдж (Імэльда Стаўнтан), якая пільнуе, каб школа адпавядала дзяржаўнай ідэалёгіі. Бюракратка Амбрыдж распускае ўсе вучнёўскія гурткі, уводзіць паліцэйскі рэжым і забараняе свабодныя думкі.

Але насуперак перашкодам Гары Потэр арганізуе атрад, дзе школьнікі вучацца абараняцца ад злых сілаў. Неўзабаве ім прыйдзецца сутыкнуцца з бандай Воляндэморта…

Карціна малавядомага Дэйвіда Етса пазбаўленая змрочна-іранічных інтанацый Альфонса Куарона (“Гары Потэр і вязень Азкабану”). Яна далёкая й ад камічнай казачнасьці Крыса Каламбуса (першыя часткі Потэра). Пятая сэрыя – гэта Высокая Фабрыка, дзе кожны складнік фільму вывераны на канвэеры (вынікі настолькі спадабаліся прадусарам, што Етса запрасілі на наступную сэрыю).

Карціна багатая на трапныя акторскія жэсты. Грымаса прафэсара Снэйпа (Алан Рыкман), трагічны позірк Гары Олдмэна, задумлівасьць Луны Лавгуд (Эванна Лінч). А гратэскнай істэрыкі Хелены Бонэм-Картэр, якая зьяўляецца ў кадры на некалькі хвіляў, забыць немагчыма. Што да Імэльды Стаўнтан, то створаны ёю вобраз ціхмяна-злобнай сьцервы – нат пераўзыходзіць кніжны арыгінал.

Ашаламляльныя дэкарацыі, бойка ў Міністэрстве магіі – карціне хапае адмысловых эфэктаў, але акцэнт зроблены на псыхалягічных момантах. Героі сталеюць – і цяпер ужо самастойна, без аглядкі на дарослых, ідуць на двубой са злом.

Калі выйшла пятая кніга пра Гары Потэра, вучні забароненага Беларускага ліцэю, пісалі Джаан Роўлінг, што гэта кніга – пра іх. Цяпер на экране мы бачым аўтарытарнае глупства, “ідэёлягаў”, страх, які скоўвае душу – і непазьбежную перамогу дабра над злом.

Перамога гэтая даецца цяжка (маленькіх дзяцей у кінатэатар лепей ня браць – зьлякаюцца); але хто сказаў, што казка – толькі намёк?

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць