Грамадства3030

Пасёлак Акцябрскі: адзін дзень жыцця на радзіме Ксеніі Дзягелькі

Пасёлак Акцябрскі, што на Гомельшчыне, — звычайнае мястэчка: некалькі крамаў, савецкага тыпу гатэль, дыскатэка па суботах. Амаль год таму яно на момант стала вядомым на ўсю краіну дзякуючы песні і кліпу Ксеніі Дзягелькі.

Аўтар яе песні і кліпа — Андрэй Павук, лідар мясцовага эпатажнага гурту «Аны». Ад пытанняў пра Дзягельку Андрэй адмахваецца. А вось у свае песні «Аны» заўсёды ўкладаюць добры адсотак іроніі.

Ды й назва гурту — гэта займеннік «яны», толькі на трасянцы. «Хто эта пяе? — Ды эта ж «Аны»! — Аны? — Ну, тыя «Аны», з Акцябрскага!» — імітуюць музыканты магчымы дыялог.

Дарэчы, частку песень музыканты таксама спяваюць на трасянцы, а свой музычны стыль вызначаюць як «калгасны рок». Хлопцы — Андрэй, Віця і Зміцер — ствараюць музыку, якую далёка не заўсёды разумеюць жыхары роднага Акцябрскага, хоць спяваюць яны пра сваё, блізкае.

Мы шпацыравалі з «Імі» па начным Акцябрскім, бавілі час у мясцовых барах, назіралі рэпетыцыю ў прыватным доме аднаго з удзельнікаў гурту, разважалі пра музыку і пра будучыню, пра да болю любімы, хоць і крыху абрыдлы родны пасёлак і пра такі далёкі сталічны Мінск.

Мы вырашылі даць гэтае відэа без аніякіх каментароў. Вось «аны», хлопцы з Акцябрскага — такія, якія ёсць:

Каментары30

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць