Раненні атрымала сям'я загінулага, маці ў крытычным стане.
У міжнародным аэрапорце амерыканскага Бірмінгема (штат Алабама) ўпала электроннае табло з раскладам рэйсаў, прыціснуўшы 10-гадовага хлопчыка.Яго выратаваць не ўдалося. У выніку інцыдэнту раненні атрымалі брат, сястра і маці загінулага дзіця.
Усе яны знаходзяцца ў бальніцы, стан маці ацэньваецца як крытычны.
Вага інфармацыйнага шчыта складала 130-180 кг. Падняць яго дапамаглі пяцёра мінакоў. Прычына, па якой ўпала табло, пакуль не высветленая.
На мінулым тыдні завяршыўся першы этап праекта мадэрнізацыі аэрапорта Бірмінгема. У прыватнасці, там былі пераабсталяваны залы чакання.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары