Грамадства

Маладафронтаўца Яроменка судзілі ў ягоную адсутнасць

У судзе Першамайскага раёна Менска адбыўся чарговы суд над былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам.

Адміністрацыйная справа ў дачыненні да актывіста «Маладога фронту» за нібыта парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду разглядалася ў 14.00 у судзе Першамайскага раёна Менска.

Уладзімір Яроменак не прысутнічаў на працэсе, бо не быў праінфармаваны пра яго загадзя.

«Я туды проста не пайшоў, я даведаўся постфактум пра тое, што сёння павінна была разглядацца справа аб парушэннях умоў прэвентыўнага нагляду. Нават не ведаю пра якія парушэнні ідзе гаворка. Таму падрабязнасцяў суда я не ведаю», - распавёў былы палітвязень.

Актывіст адзначыў, што судовы працэс, які прайшоў без яго прысутнасці, - гэта парушэнне яго правоў.

«Тое, што працэс прайшоў без маёй прысутнасці, - гэта парушэнне маіх правоў, у прыватнасці, права на абарону. Але пакуль мне належным чынам не ўручаць позву - я ў суд не пайду.

Калі я ўчора заходзіў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю, інспектар нічога мне не сказаў пра тое, што сёння будзе суд», - сказаў на заканчэнне актывіст.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады.
Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

15 сакавіка 2013 суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у адносінах да актывіста, які быў устаноўлены год назад.

Асоба, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, абавязаная з'яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду; папярэдзіць орган унутраных спраў аб змене месца працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў . Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць прыходзіць да такой асобы ў любы час сутак. Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачатая крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць