Улада22

Брусэль: трохкрокавая перспектыва для Беларусі

З ініцыятывы Еўрапейскай народнай партыі, якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце, 9 красавіка ў Брусэлі пройдзе вялікая канферэнцыя па Беларусі.

На яе збяруцца не толькі еўрапейскія парламентары, але і прадстаўнікі Еўракамісіі, дыпламаты, палітолагі. Ад імя беларускай апазіцыі даклад пра сітуацыю ў краіне зробіць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Лідар АГП паведаміў, што канферэнцыя па мадэрнізацыі Беларусі — добрая мажлівасць даслаць вестку еўрапейскім дэпутатам і чыноўнікам:

«Я буду гаварыць пра трохкрокавую стратэгію. Першы крок — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Другі — свабодныя і сумленныя выбары. Трэці — план мадэрнізацыі для Беларусі.

Асобным файлам пойдзе інфармацыя пра заяву „Наменклатурная прыватызацыя як пагроза эканамічнаму суверэнітэту Беларусі“ дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13 склікання, прынятую 15 сакавіка гэтага года. Дакумент надзвычай важны, які закранае інтарэсы ўсіх жыхароў Беларусі. Таму трэба, каб пра гэта ведалі не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі».

Лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч таксама ўдзельнічае ў гэтай імпрэзе:

«Для бальшыні еўрапейцаў, якія клапоцяцца пра незалежнасць Беларусі, відавочна, што аднаўленне дыялогу вельмі важнае. Еўропа выступае за дыялог, але пры гэтым ніхто не ставіць пад сумнеў, што яго пачаткам мусіць стаць вызваленне палітвязняў. Гэта нават не абмяркоўваецца.

На канферэнцыі будзе абмяркоўвацца і план мадэрнізацыі для Беларусі. Некаторыя ставяцца да яго скептычна, некаторыя яго хваляць. Асабіста я лічу, што гэта вельмі важная магчымасць паказаць, якой мае быць Беларусь».

Сярод тых, хто прадстаўляе Беларусь у Брусэлі ад імя грамадзянскай супольнасці, — дырэктар Еўрапейскага цэнтра трансфармацыі Андрэй Ягораў. Ён таксама лічыць, што еўрапейскі план мадэрнізацыі вельмі карысны для Беларусі:

«Праблема тут у выкарыстанні гэтага дакумента і ў тым, хто можа ім скарыстацца. На сённяшні час беларуская дзяржава ўхіляецца ад кантактаў з ЕС. Яна фактычна не ўдзельнічае ў дыялогу па мадэрнізацыі і значна абмяжоўвае патэнцыял гэтага інструменту. З іншага боку, удзел у гэтым палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з розных прычынаў таксама не вельмі інтэнсіўны.

І тут трэба памятаць, што Усходняе партнёрства і еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі — гэта адзіная палітычная сувязь Беларусі з Еўрапейскім саюзам як наднацыянальнай структурай, якая яднае 27 краінаў Еўропы. І калі яе парваць, то гэта не паспрыяе развіццю Беларусі ні ў кароткачасовай, ні ў доўгатэрміновай перспектыве».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць