Свет

Студэнт-хакер з Вільні паляпшаў адзнакі сябрам, падмануўшы электронную сістэму ўніверсітэта

Студэнт Віленскага ўніверсітэта, які не хацеў пераходзіць на навучанне на платнай аснове, пры дапамозе ўласнага камп’ютара здолеў падлучыцца да інфармацыйнай сістэмы ўніверсітэта і «палепшыць» адзнакі не толькі сабе, але і сваім сябрам.

Гэта стала вядома ў выніку расследавання, праведзенага Бюро крымінальнай паліцыі Літвы і пракуратуры Віленскай акругі ў сувязі з незаконным узломам інфармацыйнай сістэмы ВУ.

22 гадовы Юсцінас В., які пасля устаноўленых фактаў ўзлому быў выключаны з універсітэта, усяго мяняў адзнакі 27 разоў — усё гэта ён рабіў на працягу 8 месяцаў. Для падлучэння да сістэмы ВУ студэнт выкарыстаў дадзеныя і паролі выкладчыкаў ўстановы.

Пра нестандартныя здольнасці Юсцінаса ведалі яго аднакурснікі — за больш высокія ацэнкі ён ад іх атрымліваў сімвалічнае ўзнагароджанне. Як высветлілася, студэнту сябры плацілі 140–300 літаў (450–900 тыс. рублёў) у агульнай складанасці за 8 месяцаў ён зарабіў каля 1300 літаў (каля 4 млн рублёў).

Як усталявала следства, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі дапамагаў «палепшыць» ацэнкі яшчэ 10 студэнтам.

Хакер распавёў, што пры дапамозе ўвядзення ў пошукавую сістэму Google пэўных слоў вывучыў структуру універсітэцкага сайта і зразумеў, што яна не абаронена.

Студэнту ўдалося пранікнуць у базу дадзеных ВУ, дзе ён выявіў звесткі падлучэння і паролі выкладчыкаў.

Студэнт сабе і сваім сябрам падвышаў ацэнкі на некалькі балаў, але былі выпадкі, калі ён замест запісу «Не дапушчаны да іспыту» упісваў ацэнку 5 ці 7 балаў.

Суд пастанавіў пакараць Юсцінаса В. штрафам у памеры 8 000 літаў (26,4 млн рублёў), акрамя таго, у яго канфіскаваны сістэмны блок камп’ютара.

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць