Улада

Алейнік не здаецца

Скарга Ю.Алейніка, адлічанага з чацьвёртага курсу Акадэміі кіраваньня, будзе разгледжана судом Кастрычніцкага раёну Менску.

Скарга Юрыя Алейніка, адлічанага з чацвёртага курса Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, будзе разгледжана 28 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Такое рашэнне прыняў суддзя Кастрычніцкага раёна сталіцы падчас папярэдняй гутаркі з зацікаўленымі бакамі 14 жніўня.

Нагадаем, 4 чэрвеня адлічаны Ю.Алейнік звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёна. Малады чалавек лічыць, што яго выключылі з ВНУ за актыўную грамадскую дезйнасць: ён з’яўляецца членам ГА «Таварыства беларускай мовы» і супрацоўнічае з РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». У сакавіку‑красавіку Ю.Алйнік арганізоўваў збор подпісаў супраць адмены льготаў студэнтам. У загадзе аб адлічэнні прычынамі названы «сістэматычныя парушэнні вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку».

5 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў непадведамаснай справу аб выключэнні Ю.Алейніка з ВНУ з матывіроўкай: «Акадэмія кіравання пры прэзідэнце падсправаздачная прэзідэнту». 12 ліпеня малады чалавек падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна ў Мінск гарадскі суд. 6 жніўня Мінгарсуд задаволіў скаргу былога студэнта і накіраваў справу на новы разгляд у суд Кастрычніцкага раёна.

14 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна адбылася папярэдняя гутарка, падчас якой была заслухана пазіцыя бакоў. Адвакат Ю.Алейніка Ларыса Атаманчук настойвае на адмене загада аб адлічэнні. Прадстаўнікі акадэміі кіравання пры прэзідэнце па‑ранейшаму не прызнаюць іск і лічаць, што адлічэнне было правамерным.

Да 28 жніўня бакі маюць магчымасць удакладніць пазіцыю. За гэты час Л.Атаманчук плануе змяніць іскавы зварот у суд на скаргу, у якой будзе абскарджаны загад рэктара аб адлічэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі10

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі10

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць