«Маямі Хіт» і «Сан-Антоніа Спёрс» выйшлі ў наступны раўнд плэй-оф НБА.
Дзеючы чэмпіён «Маямі Хіт» у чатырох матчах серыі «разабраўся» з «Мілуокі Бакс», у апошнім матчы «Мілуокі» на хатняй арэне пацярпелі паразу - 88:77. У паўфінале Усходняй канферэнцыі «Маямі» сустрэнецца з пераможцам пары «Чыкага» — «Бруклін», «Булз» вядуць у серыі 3:1.
«Сан-Антоніа Спёрс» давёў да перамогі серыю з абяскроўленым «Лос-Анджэлес Лейкерс».Тэхасцы ўпэўнена выйгралі абодва гасцявыя матчы і цяпер чакаюць пераможцу пары «Голдэн Стэйт» — «Дэнвер».
«Бостан» здолеў выйграць чацвёрты матч у серыі з «Нью-Ёрк Нікс». На хатняй арэне «Сэлтыкс» у овертайме перайгралі суперніка - 97:90. Пасля перамогі «Бостан» скараціў лік у серыі да дзвюх перамог, аднак за ўсю гісторыю НБА ніводнай камандзе не ўдавалася выйсці ў наступны раўнд, прайграючы у серыі 0:3.
Каментары