Здарэнні11

Беларускія кардары абакралі амерыканскія інтэрнэт-крамы на $250 тысяч

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якія на працягу 2005—2009 гадоў, знаходзячыся ў Мінску і Празе, учынялі крадзяжы тавараў з інтэрнэт-магазінаў ЗША і Еўропы.

Устаноўлена, што крадзяжы ўчыняліся шляхам падавання ў інтэрнэт-магазіны рэквізітаў чужых банкаўскіх пластыкавых картак, трымальнікамі якіх з'яўляліся галоўным чынам грамадзяне ЗША. Абвінавачаныя тэлефанавалі ў банкаўскія ўстановы і інтэрнэт-магазіны, называлі сябе законнымі трымальнікамі пластыкавых картак і пацвярджалі махлярскія аперацыі па набыцці тых ці іншых тавараў. Пасля з інтэрнэт-магазінаў гэтыя тавары накіроўваліся на падстаўных асоб, якія жывуць у ЗША, і ў далейшым перанакіроўваліся падстаўным асобам у Літве і Расіі.

Падчас расследавання таксама ўстаноўлена, што некаторыя з абвінавачаных рэкламавалі і распаўсюджвалі ў інтэрнэце парнаграфічныя матэрыялы,
ухіляліся ад выплаты падаткаў, займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, дапамагалі ў збыце спецыяльных праграмных і апаратных сродкаў, якія дазваляюць ажыццяўляць несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай сеткі і неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй, учынілі знішчэнне маёмасці шляхам падпалу.

Агульны ўрон ад злачыннай дзейнасці абвінавачаных склаў больш як 250 тысяч даляраў ЗША.

Паводле вынікаў расследавання ўдзельнікам злачыннай групы выстаўлены абвінавачанні на падставе шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, грамадскага парадку і грамадскай маралі, інфармацыйнай бяспекі.

У СК асобна адзначылі, што раскрыццё злачынстваў і расследаванне гэтай крымінальнай справы стала магчымым дзякуючы зладжаным дзеянням Следчага камітэта і МУС Беларусі з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў — ФБР, пракуратурай і Дэпартаментам юстыцыі ЗША, Бюро крымінальнай паліцыі і Генеральнай пракуратурай Літвы, МУС Расіі, МУС і Генеральнай пракуратурай Украіны, Генеральнай пракуратурай Грузіі.

Зараз трое абвінавачваных утрымліваюцца пад вартай. Крымінальная справа перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць