Улада88

Камітэт дзяржкантролю будзе забяспечваць нацыянальную бяспеку, як і КДБ

Такія функцыі надаў Камітэту дзяржкантролю Аляксандр Лукашэнка сваім указам №360 ад 15 жніўня.

Для гэтай мэты КДК цяпер можа нават прыпыняць ці нават цалкам спыняць дзейнасць любога суб’екта гаспадарання.

Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання на прадмет выканання імі заканадаўства па абароне правоў спажыўцоў, бяспецы жыцця і здароўя насельніцтва, навакольнага асяроддзя, а таксама абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

Цяпер сітуацыя істотна зменіцца. Ад гэтага часу КДК будзе кантраляваць і выкананне заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Напрыклад, Дзяржкантроль зможа «прыпыняць або забараняць вытворчасць (рэалізацыю) тавараў (выкананне работаў, аказанне паслуг) у выпадку выяўлення парушэнняў патрабаванняў заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі». Калі выявіцца парушэнне заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, КДК зможа нават зачыняць адпаведныя суб’екты гаспадарання.

Фактычна, кантралёры атрымалі права цалкам паралізаваць працу любога суб’екта гаспадарання, калі палічаць, што яго дзейнасць парушае заканадаўства і стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы. А такой пагрозай у Беларусі, нагадаем, часта прызнаюцца нават журналісцкія матэрыялы. Гэта азначае, што КДК атрымае права без усялякіх папярэджанняў, напрыклад, спыніць дзейнасць любога СМІ ці нават выдавецтва, якое выпусціла фотаальбом журналістаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць