Эканоміка77

Эксперты Мінэканомікі заяўляюць пра неабходнасць плаўнай дэвальвацыі рубля

З мэтай ліквідацыі наяўных дысбалансаў у эканоміцы неабходна ў кароткатэрміновы перыяд правесці плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты, мяркуюць спецыялісты Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Міністэрства эканомікі.

Эксперты канстатуюць, што эканамічны рост у краіне забяспечваецца за кошт унутранага попыту. «Ва ўмовах пашырэння ўнутранага попыту пры сцісканні знешняга і запаволенні дынамікі ў асноўных галінах рэальнага сектара ў эканоміцы Беларусі цяпер фарміруецца шэраг тэндэнцый, якія парушаюць макраэканамічную збалансаванасць», — мяркуюць спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі, пазіцыя якіх адлюстравана ў жнівеньскім нумары «Экономического бюллетеня», які выдаецца інстытутам.

Эканамісты адзначаюць, што «дэфіцыт знешняга гандлю таварамі, які расце з месяца ў месяц», пагаршае сітуацыю ў плацежным балансе.

«Адставанне тэмпаў дэвальвацыі нацыянальнай валюты ад тэмпаў інфляцыі і ўмацаванне беларускага рубля адмоўна адбіваецца на цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі», — канстатуюць эксперты.

Акрамя таго, лічаць у НДЭІ, павялічваецца адставанне тэмпаў росту вытворчасці ад дынамікі спажывання, што вядзе да павелічэння продажаў імпартных тавараў.

У якасці яшчэ адной негатыўнай тэндэнцыі эксперты называюць рост заработнай платы, якая «істотна апярэджвае дынаміку прадукцыйнасці працы».

Паводле іх ацэнак, апераджальны рост заработнай платы забяспечваецца за кошт зніжэння прыбытковасці айчынных прадпрыемстваў.

«Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку арганізацыі вымушаны памяншаць сваю рэнтабельнасць, каб кампенсаваць рост расходаў на зарплату і застацца канкурэнтаздольнымі па цане», — мяркуюць спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі.

Эксперты лічаць, што зніжэнне рэнтабельнасці суправаджаецца нарошчваннем аб’ёмаў складскіх запасаў гатовай прадукцыі з прычыны падзення аб’ёмаў рэалізацыі на экспарт. Усё гэта прыводзіць да вымывання абаротных сродкаў прадпрыемстваў, канстатуюць спецыялісты.

«З мэтай ліквідацыі наяўных дысбалансаў» у эканоміцы, працягваюць яны, «патрабуецца рэалізацыя шэрагу мер па паляпшэнні сітуацыі».

У прыватнасці, спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі лічаць неабходнай «правядзенне ў кароткатэрміновым перыядзе плаўнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты на велічыню дэвальвацыі курсу расійскага рубля да долара ЗША з пачатку года для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на знешніх рынках і абароны ўнутранага рынку».

Да ліку неабходных мер эксперты таксама адносяць «стымуляванне прытоку прамых замежных інвестыцый, у тым ліку шляхам прыватызацыі», абмежаванне росту зарплат, правядзенне мерапрыемстваў «па звязванні даходаў насельніцтва».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць