Грамадства

40% бюджэтнікаў цяпер будуць адпрацоўваць не 2 гады, а 5?

Па новых правілах паступлення ў ВНУ, на мэтавае навучанне возьмуць 60% аграрыяў і 40% — на ўсіх іншых спецыяльнасцях.

На нарадзе па пытаннях паступлення ва ўніверсітэты кіраўнік дзяржавы прапануе павялічыць колькасць абітурыентаў, якія паступаюць з накіраваннем ад будучага працадаўцы.

«Бо гэта проста вызначыць будучага настаўніка, будучага ваеннага. У нас гэтага няма. Гэта асноўныя змены ў прыёмных іспытах», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Новыя правілы прымаюць 20 сакавіка, за два месяцы да паступлення. На мэтавае навучанне па ўсіх спецыяльнасцях будуць набіраць да 40%, а на аграрныя спецыяльнасці — да 60% студэнтаў, перадае БелТА.

Ці не стане з-за гэтых «асноўных зменаў» менш месцаў для звычайных бюджэтнікаў, якія вучацца без накіравання і, адпаведна, адпрацоўваюць па размеркаванні толькі два гады? Цікавімся ў галоўнай ВНУ краіны.

«Ішла гаворка пра адрасныя заяўкі — ад сельскай гаспадаркі, мінабароны. На спецыяльнасць, напрыклад, мэнэнджмент наўрад ці будуць такія заяўкі. Да таго ж, калі такія змены будуць, трэба мяняць Палажэнне «Аб мэтавым наборы», — адказваюць Еўрарадыё ў прыёмнай камісіі БДУ.

Тут спадзяюцца, што многа мэтавікоў не пойдзе. Летась па накіраванні ў БДУ паступала толькі каля 20 чалавек сярод усіх абітурыентаў.

«Агульная колькасць месцаў не зменшыцца. Напрыклад, ёсць 40 месцаў на нейкай спецыяльнасці, 10 месцаў на мэтавы прыём. Гэтыя таксама бюджэтныя месцы, такая ж форма навучання. Адпаведна, тое самае, толькі выпускнік пойдзе да канкрэтнага працадаўцы, ну, і будзе там адпрацоўваць 5 гадоў», — расказваюць у Беларускім тэхналагічным універсітэце.

А калі б паступаў без накіравання — толькі два гады.

Траціна першакурснікаў Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта цяпер вучацца для канкрэтнага прадпрыемства — паступілі па мэтавым запыце.

«Дзяржава што за таго грошы плаціць, што за таго. Але адзін адпрацоўвае два гады, другі — пяць. Калі гатовыя канкураваць, добра, калі не гатовыя — няхай бяруць мэтавы запыт і пасля 5 гадоў адпрацоўваюць», — выказваюцца ў гэтай ВНУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць