Эканоміка11

Пасля накладання санкцый ЕС выручка кампаніі Анатоля Тарнаўскага зменшылася ў 8 разоў

«Юнівест­-М» прыносіць чыстага прыбытку па $5­6 мільёнаў за год.

Група кампаній «Юнівест­-М» — бізнэс беларуска­-расійскага мільянера Анатоля Тарнаўскага, які ў 2012 годзе пацярпеў ад санкцый Еўрасаюза. У чорны спіс тады трапілі «Юнівест-­М», «Юніс Ойл» і «Юнівест-БудІнвест».

Тарнаўскі быў адным з найбуйнейшых нафтатрэйдараў, але апошнім часам сканцэнтраваўся на будаўніцтве. Яго бізнэс квітнее пры шчыльным супрацоўніцтве з Прэзідэнцкім спартыўным клубам, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка. А намеснікам па маркетынгу генеральнага дырэктара «Юнівест-­М» працавала жонка Дзмітрыя, Ганна Лукашэнка.

«Юнівест­-М» — таварыства з абмежаванай адказнасцю, таму штоквартальная фінансавая справаздача кампаніі не публікуецца. Затое даступныя гадавыя балансы, якія дазваляюць адсачыць, як пасля імклівага росту развіццё кампаніі стала замаруджвацца.

Паводле бухгалтарскага баланса кампаніі, выручка «Юнівест­-М» за 2012 год складала $226 мільёнаў, а ў 2013 годзе яна зменшылася да $27 мільёнаў. Сукупны чысты прыбытак таксама паменшаў, хоць і не так моцна — з $5,9 мільёна да $5 мільёнаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць