Свет1515

МЗС Украіны: Заявы Пуціна супярэчаць жэнеўскай рэзалюцыі

МЗС Украіны «з расчараваннем і непакоем» успрымае заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна падчас «прамой лініі» 17 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў заяве ведамства.

«Многія з іх прама супярэчаць выказаным на Жэнеўскіх перамовах запэўненнях расійскага боку адносна яе зацікаўленасці ў дээскалацыі сітуацыі вакол Украіны і украінска-расійскіх адносін», — адзначае МЗС.

На думку ўкраінскіх дыпламатаў, «супярэчлівасць заяў расійскага боку канчаткова дыскрэдытуе яго пазіцыю адносна нібыта недатычнасці да падзеяў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны».

У МЗС нагадалі, што 4 сакавіка Пуцін катэгарычна адмаўляў ўдзел расійскіх вайскоўцаў у блакаванні частак ўкраінскай арміі ў Крыме, але ўжо 17 красавіка прызнаў, што за так званымі сіламі самаабароны Крыму стаялі расійскія вайскоўцы, якія дапамагалі правесці «сумленны» рэферэндум.

У міністэрстве перакананыя, што цяпер расейскі бок павінен прызнаць анексію Крыму.

«Грэблівы тон, вялікадзяржаўныя ноткі і псеўдагістарычныя высновы ў выказваннях Пуціна сведчаць пра сапраўднае стаўленне крамлёўскага кіраўніцтва да грамадзян Украіны як да людзей, па словах самога кіраўніка Расіі, «другога гатунку», наглядна дэманструюць, чаго вартыя іх цынічныя запэўніванні «сяброўства» і «братэрства»», — лічаць дыпламаты.

Асабліва іх абурыла стаўленне Пуціна да шахцёраў.

«Абсалютна непрымальнымі лічым абразлівыя заявы Пуціна адносна прадстаўнікоў шахцёрскай прафесіі, якім, па яго словах, больш нічога не трэба, як «выпіць паўшклянкі — і на пляж» (менавіта так ён патлумачыў, чаму шахцёры прыязджаюць адпачываць у Крым)», — гаворыцца ў заяве.

Разам з тым у МЗС перакананыя, што «не ўсё расейцы падтрымліваюць цяперашнія заявы і дзеянні Крамля, у прыватнасці, адносна Украіны».

«Верым, што голас сапраўднай цывілізаванай і дэмакратычнай Расіі будзе гучаць усё больш магутна», — падкрэсліваецца ў міністэрстве.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» выпусціла скрынку для пасылак з магілёўскай ратушай, але пераблытала яе з іншым будынкам

Галы Эрлінга Холанда на чэмпіянаце свету выклікалі мікраземлятрусы ў Нарвегіі

Самы працяглы ў свеце авіярэйс запусцяць у наступным годзе: пасажыры будуць знаходзіцца ў небе 22 гадзіны1

МЗС выклікала часовага паверанага Украіны і ўручыла яму ноту пратэсту7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы18

СБУ сцвярджае, што перахапіла расійскі дакумент, з якога вынікае, што ўкраінскіх БПЛА над трасай пад Бранскам не было10

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN8

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ43

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць