Грамадства

Медалісты і пераможцы алімпіяд могуць паступаць без экзаменаў на 22 спецыяльнасці

У Беларусі вызначаны пералік педагагічных спецыяльнасцяў, на якія медалісты і пераможцы алімпіяд могуць паступаць без экзаменаў. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 7 красавіка 2014 г. №30 «Аб устанаўленні пераліку педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя залічваюцца без уступных выпрабаванняў асобныя катэгорыі абітурыентаў» апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Дадатак да пастановы вызначае пералік педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя залічваюцца без уступных выпрабаванняў пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Мінадукацыі ў навучальным годзе, для якіх дадзены прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту, а таксама асобы, ўзнагароджаныя залатым, сярэбраным медалём або тыя, якія скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай.

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна, для паступлення на шэраг педагагічных спецыяльнасцяў без экзаменаў вышэйпералічаным катэгорыям абітурыентаў трэба будзе прадаставіць у прыёмную камісію ўстановы вышэйшай адукацыі рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якое яны скончылі.

У пералік спецыяльнасцяў ўвайшлі так званыя вострадэфіцытныя спецыяльнасці, запатрабаваныя ў цяперашні час у рэспубліцы:

дашкольная і пачатковая адукацыя, гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны, біялогія, хімія, геаграфія, матэматыка, інфарматыка, фізіка, тэхнічная творчасць, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, тэхнічная праца і прадпрымальніцтва, абслугоўваючая праца, выяўленчае мастацтва, лагапедыя, сурдапедагогіка, тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка, сацыяльная педагогіка і інш.

Усяго ў спісе 22 спецыяльнасці, з імі можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі.

Пры правядзенні уступнай кампаніі ў гэтым годзе вырашана зрабіць упор на профільную, прафесійную падрыхтоўку абітурыентаў, на адбор тых, хто разумее і ведае, навошта ён абраў для сябе тую ці іншую спецыяльнасць. Гэта мера дасць магчымасць выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы аб павышэнні патрабаванняў да адбору абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі на педагагічныя спецыяльнасці.

Каментары

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць