Здарэнні11

Гамяльчук браў у рамонт аўтамабілі, прадаваў і так ашукаў кліентаў на 650 млн рублёў

Пракуратура Гомельскага раёна 2 чэрвеня накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 26-гадовага жыхара Гомеля, які абвінавачваецца ў махлярстве. 

Грамадзянін ашукаў даверлівых грамадзян на 650 млн. рублёў. Па справе праходзяць 15 пацярпелых. Як паведаміў БелаПАН пракурор Гомельскага раёна Уладзіслаў Журакоўскі, малады чалавек арандаваў гараж, браў у рамонт аўтамабілі, прысвойваў папярэднюю аплату, запчасткі і затым прадаваў транспартныя сродкі. На адным з чужых аўтамабіляў аўтаслесар без вадзіцельскіх правоў паехаў катацца п'яным і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, чым дадаў у свой паслужны спіс яшчэ адзін артыкул Крымінальнага кодэкса. 

Разам з папярэдняй аплатай ён узяў у рамонт дзевяць аўтамабіляў, тры з іх паспеў прадаць.

Кліентам ён абяцаў хуткі рамонт і афарбоўку, даваў распіскі, а тым часам размяшчаў аб'явы ў газетах і прадаваў аўтамабілі па заніжанай цане. Пакупнікам жа, узяўшы грошы за аўтамабіль, абяцаў пазней перааформіць дакументы. Нашкодзіў махляр і гаспадару гаража, выкраўшы ў яго інструменты для рамонту. 

У 2011 годзе гамяльчанін быў асуджаны за аналагічныя злачынствы. Вызваліўшыся ў жніўні 2013 года, тут жа вярнуўся да прывычнай справы. 

Дзякуючы супрацоўнікам СК і міліцыі пацярпелым вернута маёмасць і грошы ў агульнай суме на 522 млн. рублёў, астатнія грошы абвінавачваны зрасходаваў на ўласныя патрэбы. 

«Умовай, што спрыяла ўчыненню злачынства, стала жаданне грамадзян танней адрамантаваць аўтамабілі. Пацярпелыя звярталіся не ў спецыялізаваныя аўтасэрвісы, дзе афармляюць дагаворы і даюць гарантыю, што і пацягнула праблемы ў іх і магчымасць узбагаціцца за чужы кошт у абвінавачванага», — адзначыў Журакоўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць