Спорт

Мінск прыме фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў 2015 годзе

У чэрвені 2015 года ў Мінску пройдзе фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я (БФСП), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Іванчанка.

«Мы яшчэ знаходзімся пад уражаннем ад чэмпіянату свету па хакеі, які стаў яркай падзеяй у жыцці нашай краіны, але з'явілася новая мэта - правесці на высокім узроўні чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў па сучасным пяцібор'і, які пачнецца ўжо заўтра, - сказаў Мікалай Іванчанка. - Наша федэрацыя паслядоўна праводзіць курс на пашырэнне прысутнасці беларускага пяцібор'я, беларускага спорту ў свеце. Наступным важным міжнародным этапам будзе прыём нашай краінай фіналу Кубка свету сярод дарослых атлетаў у чэрвені наступнага года».

Гаворачы аб фінальных спаборніцтвах Кубка свету 2015 года, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Георгій Катулін падкрэсліў, што, правёўшы іх, Беларусь унясе вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю віду спорту, які ўваходзіць у праграму летняй Алімпіяды, маючы ў ім добрыя традыцыі. На думку прадстаўніка НАК, у час маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў можна закласці яшчэ больш трывалую аснову супрацоўніцтва паміж беларускім бокам і міжнароднымі структурамі, што адказваюць за развіццё сучаснага пяцібор'я не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.

Год таму Беларусь упершыню прымала чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і (трохбор'і) сярод юнакоў і дзяўчат групы А. Ён праходзіў на базе САК «Алімпійскі» ў Мінску. З 17 па 23 чэрвеня ў беларускай сталіцы пад эгідай Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) і Еўрапейскай канфедэрацыі сучаснага пяцібор'я (ECMP) будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы-2014 сярод юніёраў. Што датычыцца фіналаў Кубка свету ў спартсменаў элітнай групы, то такія старты раз у год праводзяцца ў розных кутках планеты. У гэтым годзе кубкавы фінал прымала амерыканская Сарасота. Папярэдні раз элітныя пяціборцы збіраліся ў расійскім Ніжнім Ноўгарадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць