Эканоміка44

Лукашэнка распарадзіўся праз тыдзень увесці ў парадку эксперыменту свабоднае цэнаўтварэнне на малако ў Магілёўскай вобласці

Вытворцам малака ў Магілёўскай вобласці ў парадку эксперыменту прадаставяць права самастойна вызначацца з цаной і пакупнікамі сваёй прадукцыі.

Адпаведнае даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання сыраробнага завода ў Бялынічах, які ўваходзіць у структуру холдынга «Бабуліна крынка».

Кіраўніку дзяржавы было паведамлена, што аб'ём перапрацоўкі малочнай сыравіны холдынгам складае 83,5 працэнта ад агульнага аб'ёму рэалізацыі малака сельгаспрадпрыемствамі Магілёўскай вобласці. Паводле слоў дырэктара ААТ «Бабуліна крынка» Ігара Кананчука, кампанія хацела б яшчэ больш пашырыць сваю сыравінную зону ў Магілёўскай вобласці, што дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы выпускаемай прадукцыі.

«Давайце дамовімся: праз тыдзень у Магілёўскай вобласці ў якасці эксперыменту ўводзіцца свабоднае цэнаўтварэнне і доступ спажыўца малака да вытворцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гэта дасць магчымасць сельгаспрадпрыемствам свабодна і без дыктату з боку аблвыканкама вырашаць, якому перапрацоўшчыку і на якіх умовах прадаваць малако. «Выйграеш ты — значыць, усё тваё малако ў Магілёўскай вобласці. І ніхто нас не папракне. Мы свабодна далі магчымасць узяць сыравінную зону», — сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што магчымасць такога новаўвядзення разглядалася на прадмет яго ўкаранення ў рэспубліцы ў цэлым, але пакуль эксперымент вырашана правесці ў адной вобласці.

Аляксандр Лукашэнка таксама папярэдзіў аб недапушчальнасці стварэння глебы для карупцыі сярод кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў — вытворцаў малака. «Гэта ваша задача — пракантраляваць разам з Русым (віцэ-прэм'ерам) і Лаўранковым (памочнік прэзідэнта Беларусі па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў), каб усё было сумленна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да губернатара Магілёўскай вобласці Пятра Рудніка. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што адпаведныя ўзаемаадносіны ў новых умовах паміж вытворцамі і перапрацоўшчыкамі малака павінны выбудоўвацца выключна на празрыстых рыначных умовах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць