Свет1111

Грыбаўскайце ўстрымалася падчас галасавання за Туска і Магерыні

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце была адзіным лідэрам краін Еўрасаюза, які ўстрымаўся ў суботу падчас галасавання за прызначэнне Дональда Туска і Федэрыкі Магерыні на важныя пасады ў ЕС, паведамілі парталу EUobserver некалькі крыніц у ЕС.

Перад самітам ЕС, на якім было прынята рашэнне аб прызначэнні новага чыноўніка на пост Кэтрын Эштан, кіраўнік Літвы заявіла, што асоба, якая займае гэты пост, не павінна быць «адкрыта пракрамлёўскай».

«Літва прытрымлівалася і прытрымліваецца пазіцыі, што гэта павінен быць дасведчаны чалавек, гэта павінен быць чалавек, які можа знайсці кансенсус па міжнародных пытаннях у ЕС», — сказала журналістам Грыбаўскайце.

Краіны Балтыі і Польшча крытычна ацанілі кандыдатуру 41-гадовай Магерыні, выказалі здагадку, што ёй не хапае вопыту і яна, быць можа, займае прарасейскую пазіцыю.

Калі яе кандыдатуру ўпершыню прадставілі ў ліпені, лідэры Вялікабрытаніі і краін Усходняй Еўропы блакавалі яе прызначэнне.

І ўсё ж дзякуючы лабізму прэм'ера Італіі Матэа Рэнца з пачатку жніўня змякчылі сваю пазіцыю, а Рым падтрымаў больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расіі, нягледзячы на тое, што яна з'яўляецца важным партнёрам Італіі.

У першых каментарах пасля прызначэння Магерыні падкрэсліла неабходнасць дыпламатычнага пагаднення з Расіяй.

«Думаючы і працуючы на ўзроўні санкцый, мы павінны пакінуць дыпламатычны шлях адкрытым,… у надзеі, што камбінацыя, мудрая камбінацыя, можа быць дзейснай», — сказала яна.

З іншага боку, процівагай Магерыні стаў Дональд Туск — першы прадстаўнік з Усходняй Еўропы, які зойме пасаду старшыні Савета ЕС. Ён вядомы як жорсткі крытык Крамля, асабліва ў пытанні ўкраінскага крызісу.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць