Улада1818

Новы нямецкі танк у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны?

Сучасная мадыфікацыя Leopard 2, фота з сайта popsci.com

У апошнім дакладзе камітэта нямецкага парламента па бюджэце знайшлося месца для заявы пра неабходнасць распрацоўкі новага асноўнага баявога танка Leopard 3, піша defence-blog.com.

«Павышэнне рызыкаў бяспекі патрабуюць як перагляду колькасці і мадэрнізацыі існуючых (танкаў),… гэтак і праграмы распрацоўкі Leopard 3», — гаворыцца ў дакумэнце.

Украіна 10 разоў згадваецца ў тым ж дакладзе.

Сучасная вайна немагчымая без сучасных танкаў, і, відавочна, Нямеччына лічыць, што мадэрнізацыі існуючых Leopard 2 недастаткова для захавання бяспекі краіны ў будучыя 10-20 гадоў.

Адзін з расійскіх экспертаў лічыць, што Расія рыхтуецца да працяглай шматгадовай канфрантацыі з Захадам.

Групоўка расійскіх войск на мяжы з Украінай прымушае еўрапейцаў пераглядваць ацэнкі магутнасці сваіх танкавых сілаў, якія скараціліся пасля «халоднай вайны», сказаў Франк Хаўн, выканаўчы дырэктар кампаніі Krauss-Maffei Wegmann GmbH, якая вырабляе Leopard 2.

«Яны (краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы) пачынаюць павялічваць выдаткі на абарону з-за Расіі», - сказаў Хаўн у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.

Krauss-Maffei Wegmann GmbH у бліжэйшы час плануе закончыць працэдуру аб'яднання з французскай Nexter Systems SA, паўстаўшчыком танкаў Leclerc.

Пакуль невядома, як будзе выглядаць будучы Леапард 3. У 1970-х нямецкія інжынеры распрацоўвалі танк VT1, які часам у папулярнай літаратуры называюць Leopard З. Гэта быў танк незвычайнай кампаноўкі без вежы і з 2 гарматамі, аднак плюсы канструкцыі не кампенсавалі мінусаў, і праект быў пакладзены на паліцу.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць