Аўто3030

Аўтамабільнае паліва падаражэла

bymedia.net

Канцэрн «Белнафтахім» абвясціў аб першым у 2015 годзе павышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва: ад 4,4% да 5,1% (у сярэднім на 4,7%).

З 13 студзеня цана бензіну Аі-92-К5-Еўра ўсталяваная на ўзроўні 11.100 рублёў (500, або 4,7%), бензіну Аі-95 — 11.900 рублёў (500; + 4,4%), дызпаліва К5 — 12.300 (600; + 5,1%), «Нармаль-80» — 10.000 (450; + 4,7%).

Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва «часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу даляра да беларускага рубля», гаворыцца ў паведамленні канцэрна. Перагляд цэнаў зроблены таксама «ў сувязі з ростам цаны расійскай нафты для беларускіх НПЗ пры увядзенні з 1 студзеня 2015 падатковага манеўру ў Расійскай Федэрацыі».

Папярэдняе павышэнне рознічных цэн на паліва адбылося 1 кастрычніка 2014 года.

Дарэчы, цяпер жыхары памежных з Расіяй раёнаў больш ахвотна запраўляюцца ў РФ, перавозчыкі, што едуць праз Беларусь транзітам, таксама перасталі набываць паліва на нашых запраўках. Паліва ў Расіі цяпер каштуе на 40% танней.

Паводле некаторых звестак, продажы паліва ў Беларусі ўпалі на 30%.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць