З кватэры актывіста «Еўрапейскай Беларусі» у Варшаве скралі камп'ютары
У Варшаве ўзламаная кватэра, дзе пражывае актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Зламыснікі вынеслі з кватэры два камп'ютары. Пры гэтым каштоўныя рэчы і грошы засталіся некранутымі.
На дадзены адрас зарэгістраваны фонд «Еўрапейская Беларусь».
Паліцыя Варшавы праводзіць расследаванне.
Каментары