Эканоміка11

Мараторый на рост цэн плануюць адмяніць у другім квартале

Снежаньская пастанова ўрада № 1207, якая фактычна замарозіла цэны на спажывецкім рынку Беларусі, можа быць адменена ў другім квартале гэтага года.

Пра гэта паведаміла 19 лютага падчас заключнага выступлення на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў Жанна Тарасевіч, сустаршыня праўлення Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. 

Яна адзначыла, што пытанне пра адмену цэнавага кантролю ўзнімалася 13 лютага падчас калегіі Міністэрства гандлю. 

«Было заяўлена, што чакаецца практычна адмена пастановы № 1207 і Міністэрства эканомікі ўнясе адпаведныя прапановы», — паведаміла Тарасевіч, удакладніўшы, што рашэнне пра адмену мараторыя на рост цэн плануецца падрыхтаваць у другім квартале гэтага года. 

Нагадаем, у снежні 2014 года на фоне росту курсу долара ў краіне ўрад прыняў пастанову № 1207, якая ўстанавіла фактычную забарону на павышэнне цэн на спажывецкім рынку. 

У сярэдзіне студзеня дзяржорганы выступілі з растлумачэннямі і паведамілі, што павышаць цэны на імпартны тавар можна на велічыню змены курсу долара. Аднак гэтае рашэнне распаўсюджваецца цяпер толькі на той імпартны тавар, які быў пастаўлены ў Беларусь пасля 18 снежня. 

Міністэрствы гандлю і эканомікі 19 лютага выступілі з новымі растлумачэннямі да пастановы № 1207 і прывялі новыя рэкамендацыі, у выпадку выканання якіх да прадпрыемстваў не будуць прымяняцца меры адказнасці, прадугледжаныя снежаньскай пастановай. 

У прыватнасці, згодна з растлумачэннямі дзяржорганаў, з 20 лютага вытворцы могуць павышаць адпускныя цэны (тарыфы) на велічыню змены кошту сыравіны і матэрыялаў, камплектуючых, тары і ўпакоўкі, якія паступілі пасля 18 снежня 2014 года. 

Да 20 лютага павялічваць цэны на сыравіну і матэрыялы, камплектуючыя, тару і ўпакоўку айчыннага паходжання, а таксама на тыя, якія паходзяць з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, не дапускалася. 

Паводле меркавання экспертаў, рашэнне дзяржорганаў, прынятае 19 лютага, з`яўляецца мерай па аслабленні цэнавага кантролю, устаноўленага два месяцы таму пастановай № 1207. 

Варта адзначыць, што раней бізнес-саюзы неаднаразова звярталіся ва ўрад і настойвалі на адмене пастановы № 1207. Неабходнасць адмены цэнавага кантролю яны тлумачылі негатыўным уплывам гэтага рашэння на прадпрыемствы. 

Паводле меркавання бізнес-супольнасці, цэнавы кантроль прыводзіць да стратнай дзейнасці многіх прадпрыемстваў, што пасля можа справакаваць «лавінападобны рост неплацяжоў», скарачэнне вытворчасці і зніжэнне заработнай платы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны9

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны9

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць