Эканоміка

Кабякоў: Курсаўтварэнне набыло ў нас стабільны характар

Сістэмныя меры, якія прымаюцца ўрадам і кіраўніком дзяржавы, у цэлым ствараюць добрую аснову для таго, каб беларускія прадпрыемствы працавалі лепш. Аб гэтым заявіў у сераду журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

«У прыватнасці, як вы помніце, мы выбралі сто найбольш складаных прадпрыемстваў і па кожным з іх разабраліся з фінансавымі абавязацельствамі, перспектывамі работы на бліжэйшыя некалькі месяцаў, а таксама год-два, запатрабавалі выбудаваць фінансавыя патокі і на падставе гэтых даных прынялі шэраг рашэнняў, якія датычацца і рэфінансавання, і рэканструктурызацыі, і іншых мер, звязаных з павышэннем эфектыўнасці працуючых прадпрыемстваў», - адзначыў прэм'ер.

Акрамя таго, пастаянна прымаюцца меры па ўдасканаленні параметраў інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. «Вы бачыце, што курсаўтварэнне ў нас набыло, у прынцыпе, даволі стабільны характар - на працягу некалькіх месяцаў ідзе, як і абяцаў Нацыянальны банк, гібкае ваганне курса вакол попыту і прапанавання, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Першы квартал бягучага года мы прайшлі, задавальняючы попыт на ўнутраным валютным рынку як па насельніцтве, так і па юрыдычных асобах без выкарыстання золатавалютных рэзерваў».

Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на зніжэнне тэмпаў інфляцыі. «Гэта з'яўляецца залогам таго, што паступова двухзначныя інструменты грашова-крэдытнай палітыкі, перш за ўсё працэнтныя стаўкі па крэдытах, будуць набываць усё большую тэндэнцыю да змяншэння», - адзначыў ён. Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што рашэнне банкаў аб зніжэнні ставак па крэдытах павінна быць перш за ўсё эканамічна абгрунтаваным.

У цэлым Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час краіна вернецца да таго стану, які быў да змянення сітуацыі на фінансавым рынку, што запатрабавала прымянення радыкальных метадаў. «Такім чынам, тыя сістэмныя меры, якія прымяняюцца, у цэлым ствараюць добрую аснову для таго, каб прадпрыемствы лепш працавалі», - падсумаваў кіраўнік урада. Пры гэтым ён дадаў, што займацца кожным канкрэтным прадпрыемствам павінен не ўрад, а перш за ўсё кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў, мясцовых органаў улады і галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць