Свет55

The Financial Times: Грэцыя гатова аб'явіць дэфолт 

Грэцыя гатова аб'явіць дэфолт, калі не зможа дасягнуць пагадненняў з міжнароднымі крэдыторамі да канца красавіка.

Аб гэтым піша газета Financial Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з настроямі ў грэцкім урадзе.

Па дадзеных выдання, урад, перад якім стаіць неабходнасць выплаты заробкаў у дзяржсектары і дзяржаўных пенсій, вырашыў прапусціць у траўні і чэрвені плацяжы Міжнароднага валютнага фонду на суму 2,5 мільярда еўра, калі пагадненне не будзе падпісана.

Урад спрабуе знайсці грошы, каб выплаціць у красавіку зарплаты дзяржслужачым і пенсіі на агульную суму 2,4 мільярда еўра. Пры гэтым, згодна з графікам абслугоўвання доўгу, Афінам неабходна выплаціць МВФ да 1 мая 203 млн еўра, да 12 траўня — 770 мільёнаў еўра, у чэрвені — яшчэ 1,6 мільярда еўра.

Балканская краіна спрабуе знайсці крыніцы папаўнення бюджэту для выратавання ад дэфолту.

«Мы прыйшлі да канца шляху. Калі еўрапейцы не выдадуць грошы для выратавання, то ніякай альтэрнатывы няма », — прыводзіцца меркаванне неназванага ўрадавага чыноўніка, які меў на ўвазе магчымасць аб'явы дэфолту.

Пры гэтым адзначаецца, што папярэджанне аб магчымым дэфолце можа быць тактычным ходам урада, які імкнецца дамовіцца з міжнароднымі крэдыторамі ва ўмовах хуткага скарачэння дзяржаўнай казны.

Як піша FT, у кароткатэрміновай перспектыве аб'яўленне дэфолту Афінамі амаль дакладна прывядзе да прыпынення надзвычайнай дапамогі Еўрапейскага цэнтральнага банка па прадастаўленні ліквіднасці грэцкаму фінансаваму сектару, закрыцця грэчаскіх банкаў і пагаршэння эканамічнай нестабільнасці.

Леварадыкальнай партыя СІРІЗА падчас поспеховай перадвыбарнай кампаніі абяцала дамовіцца з крэдыторамі аб спісанні часткі абавязкаў. Аднак пасля прыходу да ўлады новы ўрад выказаў гатоўнасць прыняць меры для выканання ўсіх абавязацельстваў перад МВФ.

Міжнародныя крэдыторы патрабуюць ад Грэцыі жорсткай аптымізацыі выдаткаў і непапулярных эканамічных рэформаў, у прыватнасці, скарачэння пенсій і спрашчэння працэдуры звальнення работнікаў працадаўцамі ў прыватным сектары.

Тым не менш, міністр фінансаў Яніс Варуфакіс даў зразумець на мінулым тыдні, што для ўрада галоўным прыярытэтам павінна заставацца выкананне ўнутраных абавязацельстваў, уключаючы абавязацельства працягваць выплачваць пенсіі грамадзянам.

Грэцыя апынулася ў складанай фінансавай сітуацыі з-за затрымкі рэфінансавання з боку Еўрасаюза і ЕЦБ. Бакі так і не могуць канчаткова ўрэгуляваць пытанне аб праграме дапамогі краіне — Афіны не гатовыя ўводзіць усе патрабаваныя Бруселем меры. Агульная сума запазычанасці Грэцыі перад крэдыторамі складае 320 мільярдаў еўра.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць