Хакеры размясцілі ў ЖЖ «Начных ваўкоў» здымкі байкераў з ЛГБТ-сцягамі
Над узламаным блогам у ЖЖ «Начныя ваўкі» аднавілі кантроль толькі праз некалькі гадзін.

Хакеры ўзламалі блог расійскага байкерскага клуба «Начныя ваўкі». Яны выдалілі фатаздымкі з мотапрабегу клуба, а замест іх апублікавалі здымкі матацыклістаў са сцягамі ЛГБТ-супольнасці. Таксама ў блогу былі пакінутыя абразлівыя выказванні, піша lenta.ru.
Прэс-служба мотаклуба паведаміла, што хакерская атака адбылася прыкладна а 13-й гадзіне паводле маскоўскага часу. Канчатковы кантроль над над блогам уладальнікі аднавілі ў 16.30.
ЖЖ байкераў быў запушчаны 25 красавіка на пачатку мотасезона і прабегу Масква — Берлін. Нагадаем, што «Начныя ваўкі» праехалі Беларусь, але не змаглі трапіць у Польшчу і Літву.
Каментары