Навука і тэхналогіі11

«Прагрэс» стварыў пагрозу МКС і мае быць знішчаным

Аднавіць кантроль над касмічным грузавіком не атрымалася.

«Прагрэс». Фота: naked-science.ru

Касмічны грузавы карабель «Прагрэс», што стартаваў з Байканура 28 красавіка, падчас стыкоўкі з МКС пачаў бескантрольна круціцца. Прыстыкаваць яго ўжо наўрад ці атрымаецца — верагодна, яго прыйдзецца спаліць у атмасферы, паведамляе РІА Новості.

За ноч 29 красавіка аператары не здолелі звязацца з «Прагрэсам», каб спыніць яго кручэнне. Карабель у такім стане нясе небяспеку жыццю астранаўтаў на МКС.

Па словах крыніцы РІА Новості, сёння «ўратаваць карабель можа толькі цуд». Хутчэй за ўсё, карабель будуць паступова выводзіць на больш нізкія арбіты, пакуль ён не спаліцца ў атмасферы.

Збой патлумачылі няштатнай сітуацыяй падчас аддзялення ступені ракеты, у выніку якой праз неахайнасць дзяржкампаній і адсутнасць кантролю «Прагрэс» страціў частку антэн сістэмы збліжэння «Курс».

Гэты запуск «Прагрэса» меўся стаць знакавым для Расіі — заяўлялася, што грузавік мусіў даставіць на МКС копію сцяга перамогі. Пазней Раскосмас заявіў, што сцяг ужо быў дастаўлены ў сакавіку на караблі «Саюз ТМА-16М».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць