Навука і тэхналогіі11

Амерыканцы прапанавалі вярнуцца на Месяц у 2022 годзе

Даследчыкі знайшлі спосаб зрабіць такія палёты ў 10 раз таннейшымі.

Канцэпты базы на Месяцы і сховішча паліва на арбіце. Выявы: Anna Nesterova, «Evolvable Lunar Architecture»

На 46-ю гадавіну высадкі экіпажу «Апалона-11» на Месяц група даследчыкаў і інжынераў кампаніі NexGen Space прапанавала праект «Evolvable Lunar Architecture», паводле якога нага чалавека зноў зможа ступіць на спадарожнік Зямлі ўжо ў бліжэйшыя гады, перадае The Verge.

Паводле праекту, у 2017 годзе можна запусціць беспілотныя апараты, якія падрыхтуюць базу для прыбыцця людзей у 2022 годзе.

Даследчыкі прапануюць выкарыстоўваць для палётаў на Месяц ракеты прыватнай кампаніі SpaceX, у прыватнасці іх наступнае пакаленне Falcon Heavy. Дастаўка грузаў цяперашнім пакаленнем ракет грузаў на МКС каштуе каля 4750 даляраў за кілаграм, тады як кілаграм грузу на ракеце «Сатурн V», што вывела на арбіту «Апалон-11», каштаваў 46 тысяч даляраў. Falcon Heavy мае дастаўляць грузы па такой жа ці нават ніжэйшай цане.

Іншы пункт плану — здабыча ракетнага паліва проста на Месяцы. Вадарод для яго вытворчасці можна здабываць з палярных льдоў, перапрацоўваць проста на Месяцы і захоўваць на арбіце спадарожніка. Паліва затым можна прадаваць NASA іншым кампаніям, у тым ліку выкарыстоўваць для палёту на Марс (а значыць, зрабіць таннейшым і яго).

Паводле плану, у 2017 годзе ўжо можна запускаць месяцаходы. У 2018 годзе яны пачнуць шукаць вадарод, у 2021-м — стануць будаваць базу для людзей. Чалавек мае з’явіцца на гэтых базах у 2022 годзе. На ўсю праграму прапануецца выдаткаваць 10 млрд даляраў, па 5 млрд для дзвюх каманд, што будуць дзейнічаць паралельна.

Даследчыкі не прапануюць выдаткоўваць новыя сродкі, а проста пераразмеркаваць іх. NASA ужо плануе палёт на Месяц на ракеце «Space Launch System», але ў планы не ўваходзіць пасадка. Аўтары работы спадзяюцца, што іх праект будзе падтрыманы ў 2016 годзе наступным прэзідэнтам ЗША.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць