Свет

Парашэнка: Захад не даў Украіне зброю, бо баяўся, што зброя адразу ж апынецца ў Расіі

Ва ўкраінскай арміі ўзору сярэдзіны мінулага года было мноства агентаў Крамля. Гэта, а таксама карумпаванасць камандавання Узброеных Сіл Украіны былі аднымі з прычын таго, чаму Захад не падтрымаў Кіеў пастаўкамі сучасных узбраенняў.

Пра гэта прэзідэнт Пётр Парашэнка распавёў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» на тэлеканале «UΛ: Перший», дадаўшы, што, на думку заходніх назіральнікаў, у 2014 годзе ва Украіне фактычна «не было» арміі.

«Год таму мы не мелі сяброў, нам ніхто не давяраў. Я зараз магу раскрыць сітуацыю, калі я запрасіў нашых амерыканскіх і еўрапейскіх партнёраў аказаць нам ваенную дапамогу, я быў шакаваны як прэзідэнт, пачуўшы адказ: не, мы вам не можам дапамагчы», — сказаў ён.

Сярод галоўных прычын адмовы пастаўляць ВСУ зброю прэзідэнту былі названыя тры. Асноўная — тое, што «ва Украіне няма арміі». А тыя падраздзяленні, якія меў Кіеў на пачатак вайны ў Данбасе, былі «інфільтраваныя агентамі Расіі». Па словах Парашэнкі, на Захадзе асцерагаліся, што зброя, перададзеная Кіеву, «адразу ж апынецца ў Расіі».

Таксама, са слоў украінскага лідара, прычынай адмовы была карумпаванасць вайскоўцаў.

Нагадаем, раней Парашэнка патрабаваў ад краін Захаду 1240 процітанкавых комплексаў FGM-148 Джавелін — па колькасці ядзерных боегаловак, ад якіх Украіна пазбавілася, падпісаўшы ў 1994 годзе Будапешцкі мемарандум.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць