Грамадства4949

Акадэмік Рубінаў: «Беларусь ніколі не мела дзяржаўнай самастойнасці»

Былы спікер Савета Рэспублікі акадэмік Анатоль Рубінаў на старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня» паразважаў пра лёс нашай краіны: пра яе мінулае, цяперашні час і будучыню. Паводле Рубінава, «за ўсю сваю шматвяковую гісторыю Беларусь ніколі не мела дзяржаўнай самастойнасці». У ВКЛ ён не бачыць нічога беларускага, а Рэч Паспалітая была прыгнятальніцай беларусаў. Пра Полацкае ці Тураўскае княствы няма нават згадкі.

Анатоль Рубінаў адзначае, што працэс паланізацыі беларусаў змяніўся русіфікацыяй. Пасля была БНР, дзеячы якой «раболепствовали» перад нямецкім кайзерам, а вось БССР ён ацэньвае станоўча, як прыступку для стварэння ў будучыні беларускай дзяржавы.

Рубінаў нагадвае, што беларусы ў 1990 годзе прагаласавалі за захаванне СССР, але саюз разваліўся. І тут, «у запале ўспыхнуўшых жарсцяў беларускі парламент таксама прагаласаваў за аб'яўленне незалежнасці Беларусі». Хаця ніякай незалежнасці не было, сцвярджае акадэмік, бо «Беларусь на ўсе 100 адсоткаў залежала ад Расіі». І толькі ў 1994 годзе пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, «у Беларусі пачаўся працэс планамернага будаўніцтва ўласнай дзяржаўнасці».

У канцы вялікага артыкула акадэмік Анатоль Рубінаў заклікае даверыць Аляксандру Лукашэнку «і далей весці нашу краіну». Ён лічыць, што гэта дапаможа захаваць Беларусь.

Каментары49

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць