Улада22

Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю

Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця супраць будаўніцтва прадпрыемства хімічнай вытворчасьці.


Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны

Пухавіцкага раёну вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.

Адміністрацыйны пратакол быў складзены на аднаго з удзельнікаў мітынгу Сяргея Абразоўскага, які быў затрыманы падчас акцыі. Актывісты заяўляюць, што яны шматразова зьвярталіся да уладаў Пухавіцкага раёна з заявамі аб правядзеньні мітынгу, але станоўчага адказу не атрымалі ні разу.

Каля 500 жыхароў Дружнага, якія прыйшлі на мітынг, выказаліся супраць будаўніцтва прадпрыемства хімічнай вытворчасьці, якое плянуе будаваць расейская прыватная кампанія «Аўгуст‑Бел». Плянуецца, што на заводзе будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказаліся за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы. Для арганізацыі працы незалежных спэцыялістаў яны распачынаюць збор сродкаў.

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу пранесьлі па вуліцах гораду шматмэтровы крыж і ўсталявалі яго на месцы магчымага будаўніцтва завода як знак свайго пратэсту. Актывісты грамадзкай ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва расейскага хімзаводу зьвярнуліся да мясцовых уладаў з новай заяўкай на правядзеньне чарговага мітынгу 29 сакавіка, але адказу яны не атрымалі.

Галіна Абакунчык, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць