У Любускім ваяводзтве Польшчы, якое мяжуе зь Нямеччынай, у выніку выбуху газавага балёна ў кабіне трэйлера цяжка паранены грамадзянін Беларусі.
У Любускім ваяводзтве Польшчы, якое мяжуе зь Нямеччынай, у выніку выбуху газавага балёна ў кабіне трэйлера цяжка паранены грамадзянін Беларусі. Нагадаем, перанасныя газавыя балёны дальнабойшчыкі выкарыстоўваюць для прыгатаваньня гарачага харчаваньня. Выбух поўнасьцю зьнішчыў кабіну трэйлера.
Трагедыя здарылася ў нядзелю раніцою на аўтастаянцы ў мясцовасьці Мосткі на трасе міжнароднага значэньня Е‑30, якая вядзе ў напрамку пераходу «Сьвецка» на мяжы зь Нямеччынай. Вадзіцель з апёкамі цела рознай ступені цяжкасьці дастаўлены на борце мэдычнага верталёта ў адну з клінік Нова Суль.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары