Улада

Генпракурор заклапочаны кватэрамі «на суткі»

Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч накіраваў у Савет Міністраў пісьмо аб неабходнасьці найхутчэйшага прыняцьця мер па прававым урэгуляваньні адносін, зьвязаных са здачай у наём жылых памяшканьняў на кароткатэрміновы пэрыяд.

Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч накіраваў у Савет Міністраў пісьмо аб неабходнасьці найхутчэйшага прыняцьця мер па прававым урэгуляваньні адносін, зьвязаных са здачай у наём жылых памяшканьняў на кароткатэрміновы пэрыяд.

Генэральная пракуратура прааналізавала звароты, паведамленьні сродкаў масавай інфармацыі і іншыя матэрыялы, якія датычацца прадастаўленьня грамадзянамі жылых памяшканьняў для кароткатэрміновага пражываньня ў іх іншых асоб. Цяпер шырокае распаўсюджваньне атрымала практыка здачы жылых памяшканьняў у наём на кароткатэрміновы пэрыяд, гэта значыць на суткі, гадзіны, аб чым сьведчаць шматлікія аб’явы ў рэклямна‑інфармацыйных выданьнях.

У прэс‑службе Генпракуратуры нагадалі, што заканадаўствам замацавана права ўласьнікаў і наймальнікаў жылых памяшканьняў здаваць у дамах прыватнага і дзяржаўнага жыльлёвага фондаў жылыя памяшканьні іншым грамадзянам па дагаворах найму або паднайму. Канстытуцыйным судом Беларусі ў красавіку 2007 года было разгледжана пытаньне аб прававым рэгуляваньні адносін, зьвязаных з сыстэматычнай здачай фізычнымі асобамі жылых памяшканьняў для кароткатэрміновага пражываньня. Рашэньнем Канстытуцыйнага суду ад 6 красавіка 2007 году Савету Міністраў прапанавана прыняць меры па належным рэгуляваньні парадку і ўмоў здачы грамадзянамі жылых памяшканьняў іншым грамадзянам на кароткатэрміновы пэрыяд.

«Аднак гэта праблема да гэтага часу ня вырашана. Між тым у сродках масавай інфармацыі ўсё часцей зьяўляюцца публікацыі аб неўрэгуляванасьці названых праваадносін заканадаўствам, аб адсутнасьці неабходнай увагі падатковых органаў да фактаў сыстэматычнай здачы кватэр для атрыманьня даходу бяз выплаты падаткаў. Няма адпаведнай рэакцыі і з боку органаў унутраных спраў на факты выкарыстаньня жылых памяшканьняў у мэтах утрыманьня прытонаў разбэшчанасьці, п’янства і азартных гульняў», — адзначылі ў Генпракуратуры.

Там лічаць, што адсутнасьць дакладна ўрэгуляваных парадку і ўмоў ажыцьцяўленьня дзейнасьці па сыстэматычнай здачы ў наём жылых памяшканьняў для кароткатэрміновага пражываньня, а таксама парадку падаткаабкладаньня даходаў, атрыманых ад названай дзейнасьці, зьяўляецца адной з умоў беспакаранасьці асоб, якія злоўжываюць правамі ўласніка (наймальніка) жылых памяшканьняў.

Паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць