Культура1919

Доля выданняў па-беларуску вырасла ў два разы, сярэдні наклад белмоўнай кнігі перавысіў рускамоўны

Гэта вынік падзення расійскага рынку, на які раней працавалі беларускія выдаўцы. Раней беларускія выдавецтвы пераважна выпускалі прадукцыю, што прадавалася ў Расіі.

Праведзены аналіз кніжнага рынку за мінулы год. Галоўная выснова — манапалістаў больш няма. Гэта значыць, у выданні падручнікаў, зразумелая справа, дзяржава па-ранейшаму адганяе палкай усіх ад «Народнай асветы», але на чыстым рынку сітуацыя канчаткова выраўнялася.

Вось дадзеныя па колькасці найменняў і тыражах.

Выдавецтва найм. % найм. Тыраж, тыс % тыраж Сяр. тыраж
Аверсэв 469 4,6% 4438,8 20,6% 9464
Адукацыя i выхаванне 59 0,6% 236,5 1,1% 4008
Альтэрнатыва 70 0,7% 34,6 0,2% 494
Беларуская навука 144 1,4% 41,8 0,2% 290
Беларуская энцыклапедыя 60 0,6% 153,7 0,7% 2562
Белы вецер 524 5,1% 1014,2 4,7% 1935
Букмасцер 83 0,8% 705,5 3,3% 8500
Вышэйшая школа 96 0,9% 132 0,6% 1375
Звязда 58 0,6% 106,9 0,5% 1843
ІП Вараксін 102 1,0% 28,9 0,1% 283
Кніжны дом 102 1,0% 415,7 1,9% 4075
Каўчэг 159 1,6% 43,2 0,2% 272
Красіка 53 0,5% 104,5 0,5% 1972
Мастацкая лiтаратура 57 0,6% 174 0,8% 3053
Народная асвета 109 1,1% 544,6 2,5% 4996
Новыя веды 76 0,7% 285 1,3% 3750
Астатнія 6811 66,5% 9950,2 46,2% 1461
Пачатковая школа 81 0,8% 612,3 2,8% 7559
Папуры 233 2,3% 843,9 3,9% 3622
Права і эканоміка 134 1,3% 15,1 0,1% 113
Проф-прэс 74 0,7% 55,9 0,3% 755
Содействие 146 1,4% 210,1 1,0% 1439
Сэр-Віт 107 1,0% 428,4 2,0% 4004
Харвест 214 2,1% 491,4 2,3% 2296
Чатыры чвэрці 75 0,7% 38,1 0,2% 508
Энцыклапедыкс 54 0,5% 9,2 0,0% 170
ЮніПрэсМаркет 87 0,8% 438,5 2,0% 5040

Дадзеныя ў выглядзе дыяграм.

Як бачыце, толькі «Аверсэв» злёгку выбіваецца па накладах, але гэта зразумела, улічваючы, якую менавіта літаратуру ён друкуе.

«Харвест» і па назвах, і па тыражы захоўвае сціплую долю, крыху больш за два адсоткі.

У мастацкай і дзіцячай літаратуры падобная сітуацыя.

Тут радуе «Папуры». Мабыць, нездарма яны выдавалі беларускую класіку ў фармаце покет. Ну, і «Мастацкая лiтаратура» займае на здзіўленне вялікую долю — 13,4% па накладах.

«Кніжны дом» працягвае ціха і ўпэўнена дамінаваць. «Харвеста» сярод лідараў «дзіцячага» сегмента наогул не заўважана.

Але самае цікавае пачынаецца, калі аналізуеш мовы выдання. У 2015 годзе на рускай мове было надрукавана 8227 кніг агульным накладам амаль 16 мільёнаў асобнікаў. На беларускай — 1168 (у сем разоў менш) тыражом 3.680.700 (у 4,3 раза менш). Здавалася б, сумная статыстыка, але, як гаворыцца ў адным старым анекдоце, «ёсць нюанс».

Па-першае, сярэдні наклад беларускамоўных кніг у паўтара раза вышэйшы, чым рускамоўных (3151 супраць 1945).

Па-другое, усё спазнаецца ў дынаміцы. У 2010 годзе суадносіны было злёгку іншыя: 9461 рускамоўных кніг і 951 беларускамоўных (розніца ў 10 разоў!). Па накладах суадносіны 37.305.300 на 4.019.500 (у 9,3 раза!).

Яшчэ цікавей становіцца, калі параўноўваеш выпуск мастацкай і дзіцячай літаратуры ў 2010 і 2015 гадах.

Калі ў 2010 годзе найменняў мастацкай літаратуры на рускай мове было ў 6,4 раза больш, чым на беларускай, то ў 2015 — усяго на 30%! І ў дзіцячай літаратуры суадносіны змянілася. Было 1:12,6, стала 1:4. Змены на парадак!

З накладамі такая ж сітуацыя.

У 2010 годзе суадносіны мастацкіх кніг на рускай мове было ў 86 (!) разоў больш, чым на беларускай. У 2015 — усяго на 27%. Дзіцячая літаратура ў 2010 была надрукаваная накладам у 16 разоў большым, чым беларуская. У 2015 — у чатыры разы.

Аднак прычын для радасці замала. Сітуацыя выраўніваецца не столькі за кошт росту беларускамоўных выданняў, колькі за кошт падзення выпуску кніг на рускай.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць