Афіша11

Mauzer ужо не Таварыш

З днём працоўных сталіцу павіншуе ўжо не таварыш, але ўсё яшчэ Mauzer: магілёўскі гурт, зьмяніўшы ня толькі бубнача, але і назву, выступіць 1‑га траўня ў «Рэактары» зь вялікім канцэртам пры падтрымцы гуртоў Partyzone і О.Х.

З днём працоўных сталіцу павіншуе ўжо не таварыш, але ўсё яшчэ Mauzer: магілёўскі гурт, зьмяніўшы ня толькі бубнача, але і назву, выступіць 1‑га траўня ў «Рэактары» зь вялікім канцэртам пры падтрымцы гуртоў Partyzone і О.Х. Янка Маўзэр распавёў ТГ ці сапраўды ён адыходзіць ад палітыкі, чаму не глядзіць тэлевізар і ў які бок зьмяніўся гурт: «Мы сталі зьлейшыя, гучнейшыя, нахабнейшыя».

Апошні раз у Менск маўзэры прыяжджалі больш за год таму. За час, што прайшоў, гурт шукаў магчымасьці выступіць на добрай пляцоўцы, і гэтым разам зрабіў заяўку адразу на «Рэактар».

Перад выступам магілёўцаў на сцэну выйдуць Partyzone і піцерскі гурт О.Х.. Апошні прыяжджае ў Менск з прэзэнтацыяй свайго дэбютнага альбома «Без номера».

Янка выканаць абяцае сем новых песень. Наконт тэматыкі выказваецца стрымана:

«Мы не адыходзілі ад тэмы палітыкі — мы ніколі не былі ў гэтай тэме. Я апошнія паўтара году тэлевізар не гляджу — ён мне перашкаджае быць унутры свайго паэтычнага сьвету».

Але і старыя песьні зьявяцца перад слухачамі ў іншай апрацоўцы: з новым бубначом усе трэкі гучаць па‑іншаму, дзе‑нідзе аранжыроўку зьмянілі радыкальна.

«Мы сталі зьлейшыя, гучнейшыя, нахабнейшыя», — кажа лідэр гурта.

Наконт будучых плянаў музыкі пакуль ня кажуць нічога пэўнага. Няма пакуль і новых запісаў: гурт ня хоча раздарыць альбом па трэках, а жадае адразу запісаць канцэптуальны альбом.

Паводле: Zap, Тузін Гітоў

Анонс:
1 траўня. Рэактар. 18:00
вялікі канцэрт гурта MAUZER (Магілёў)
пры удзеле:
O.X.
PARTYZONE
zaniapad
Квіткі ад 15 000 да 25 000
Даведкі: 6490888, 6749761, 8517706

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць