Новая крэдытная праграма Беларусі з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) разлічана на два гады. Такая інфармацыя прыводзіцца ў лютаўскім эканамічным аглядзе кампаніі «ВТБ Капітал» (інвестыцыйнае падраздзяленне расійскай фінансавай групы ВТБ).
Агляд змяшчае неафіцыйную інфармацыю адносна тэрмінаў і сум траншаў, якія можа атрымаць Беларусь у выпадку падпісання новых крэдытных праграм з ЕФСР і Міжнародным валютным фондам (МВФ).
«Мы разумеем, што праграма Беларусі з МВФ будзе ўключаць тры роўныя траншы па 1 млрд даляраў кожны, у той час як праграма з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця складаецца з першага траншу ў памеры 1,1 млрд даляраў ў 2016 годзе і трох траншаў у 2017 -м — на 500 млн, 300 млн і 200 млн даляраў», — гаворыцца ў аглядзе.
Паводле звестак БелаПАН, валютныя абавязацельствы Мінфіна Беларусі (у рамках плацяжоў па знешнім дзярждоўгу) па міждзяржкрэдытах Расіі і папярэднім крэдыце ЕФСР складаюць у 2016 годзе амаль 1 млрд 150 млн даляраў. Такім чынам, сума першага траншу еўразійскага крэдыту практычна роўная памеры абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй і ЕФСР на гэты год.

Каментары