Эканоміка11

Інфляцыя з пачатку 2016 года склала 4,8%

Індэкс цэн на тавары і паслугі ў лютым 2016 года ў параўнанні са студзенем 2016-га вырас на 2,9%, са снежнем 2015 года — на 4,8%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што зведваюць уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лютым 2016 года ў параўнанні са студзенем вырас на 1,6%, са снежнем 2015 года — на 3,1%.

У лютым гэтага года ў параўнанні са студзенем цэны на харчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 2,1%, нехарчовыя тавары — на 1,4%, паслугі — на 7,5%, да снежня 2015-га — на 3,6%, 2,6% і 11,8% адпаведна.

Нагадаем, прагноз інфляцыі на 2016 год складае не больш за 12%. На думку міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, якую ён выказаў 14 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», інфляцыя ў Беларусі ў 2016 годзе будзе двухзначнай. Бюджэт Беларусі на 2016 год разлічаны зыходзячы з цаны на нафту 50 долараў за барэль і курсу 63 расійскіх рубля за долар, адзначыў ён. «Калі барэль нафты на сённяшні дзень амаль 30 долараў каштуе і курс расійскага рубля за 75 да долара, мы разумеем, што тая інфляцыя, якую мы прагназавалі пры іншых курсах на 2016 год, наўрад ці можа спраўдзіцца. На сённяшні дзень мы можам гаварыць смела, што інфляцыя будзе двухзначнай лічбай. Якая яна будзе — 14%, 15%, складана пакуль сказаць, мы робім пэўныя разлікі», — заявіў міністр. Разам з тым, на думку кіраўніка Мінэканомікі, інфляцыя ў 2016 годзе не будзе большай за 17—18%.

«Думаю, пры любым раскладзе такая інфляцыя не будзе. Урад працуе разам з Нацыянальным банкам, каб так і было», — адзначыў Зіноўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць