Грамадства22

"Працэс 14-ці": і сьмех, і сьлёзы

Бяз дай прычыны пачатак судовага паседжаньня адклалі на некалькі гадзінаў. На тэрыторыю суду прапусьцілі толькі журналістаў, Анатоля Лябедзьку ды абвінавачаных. Сябры мусілі чакаць за агароджай - нібы за кратамі.

У чаканьні, падсудныя не ўпадалі ў дэпрэсію, а падбадзёрвалі адзін аднога як маглі. Уладзімер Сяргееў, якому ў гэты дзень - 22 красавіка - акурат споўнілася 22 гады, атрымаў арыгінальныя падарункі: Чэбурашку ў кайданках ды Каран ад Антона Койпіша (той спрабаваў быў цытаваць Каран пад час свайго заключнага слова на працэсе, але быў перапынены суддзёй). Павал Севярынец жартам прыгразіў правесьці з аматарамі сьвятых мусульманскіх тэкстаў "тлумачальную размову".

Урэшце, закуты Чэбурашка скіраваўся браць штурмам агароджу, чым прывёў у поўнае замяшальніцтва ахову.

Уладзімер Сяргееў прыкаваў сябе зьнятымі з Чэбурашкі кайданкамі да знаёмай дзяўчыны, якую адмаўляліся пусьціць на працэс. Але спадзевы былі дарэмнымі - нават скаваныя адным ланцугом, яны не маглі прайсьці на тэрыторыю суда разам. А Чэбурашка, між тым, выпрабоўваў цярпеньне спэцназаўцаў...

Нарэшце, абвінавачаных запусьцілі ў судовую залю.

Паплечнікі абвінавачаных зладзілі дзёрзкую акцыю - сталі тварам да сьцяны, заклаўшы за галаву рукі. На сьпінах у іх былі прымацаваныя аркушы паперы, якія складаліся ў словы "За што?". Ахоўнікі без цырымоніяў зьдзерлі аркушы са сьпінаў актывістаў. Але тыя зноў сталі да сьцяны. Тады спэцназаўцы ў цывільным досыць жорстка разагналі акцыю (надзіва, абышлося без затрыманьняў). Чалавек у цывільным, паабяцаў, што калі яшчэ нешта падобнае паўторыцца - то "вы не дачакаецеся". Чаго менавіта - ён не патлумачыў.

На судзе Антону Койпішу зрабілася блага. Неўзабаве прыехала хуткая і забрала яго ў шпіталь.

Моладзь зноў зладзіла акцыю салідарнасьці. Блізу тузіна чалавек хадзілі па колу, нібы арыштанты, трымаючы рукі то за сьпінай, то за галавой. Да акцыі далучыўся нават хлопец на ровары. Міліцыя назірала, але ня ўмешвалася.

Нарэшце, абвесьцілі канчатковы вырак. Было бачна, што для асуджаных (а вінаватымі прызналі ўсіх) гэта было шокам - асабліва даўгі турэмны тэрмін, да якога быў асуджаны Андрэй Кім. Людзі ля суду скандавалі "Жыве Беларусь!" ды "Якім судом ты судзіш - такім судзімы будзеш". Неўзабаве праз вароты суду выехаў міліцэйскі мікрааўтобус з чорнымі шыбамі. Ці быў у ім Андрэй Кім - невядома.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць